thumb|250px|Выкарыстанне пяльцаў пры машыннай вышыўцы thumb|250px|Мадам Пампадур за пяльцамі Пяльцы, більцыЭтнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — прыстасаванне для вышывання, якое выкарыстоўваюць пры працы з вышыўкай вялікай плошчы.
Этымалогія назвы
Слова пяльцы паходзіць ад славянскага слова пяліць — расцягваць, распінаць, туга нацягвацьЗначэнне слова «ПЯЛИТЬ» у тлумачальным слоўніку Даля.
Канструкцыя thumb|250px|Напольная рама для вышывання
Часцей за ўсё пяльцы маюць круглую або авальную форму, але могуць таксама быць і прастакутнымі. Яны ўяўляюць сабой дзве рамкі, якія злёгку адрозніваюцца па памеры, паміж якімі заціскаецца тканіна.
Памер пяльцаў можа вар’іравацца ў вялікім дыяпазоне: ад маленькіх круглых, якія трымаюць у адной руцэ, да вялікіх прастакутных рам, якія мацуюцца да падстаўцы і стаяць на падлозе.
Выкарыстанне пялец, якія мацуюцца да працоўнага стала або стаяць на падлозе, зручней тым, што пры працы з імі абедзве рукі вольныя, што робіць вышыванне хутчэй і дакладней.
Матэрыял
Раней пяльцы рабілі з дрэва, косці, у тым ліку слановай. Сучасныя мадэлі часцей за ўсё выраблены з дрэва або пластмасы.
Спасылкі
Пяльцы Пяльцы: многовековая история
Катэгорыя:Абсталяванне і прылады для працы з тэкстылем