Бафінава Зямля — востраў на паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі, самы вялікі ў Канадскім Арктычным архіпелагу, тэрыторыя Канады.
Плошча 476 тыс. км². Выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход амаль на 1350 км, аддзелены ад Грэнландыі Дэвісавым пралівам.
Берагі фіёрдавыя. Усходняя частка гарыстая (вышыня да 2591 м), значныя ледавікі (83 тыс. км²); заходняя — узгоркавая раўніна (вышыня 150—200 м) са шматлікімі балотамі і вялікімі азёрамі. Складзены з крышталічных парод, пераважна гнейсаў і сланцаў. Расліннасць мохава-лішайнікавай і хмызняковай тундры. Нацыянальны парк Аўюітук.
Асноўны населены пункт — Фробішэр-Бей.
Востраў названы ў гонар У. Бафіна.
Гл. таксама Берагавая тундра Бафінавай Зямлі Монт-Асгард Монт-Одзін
Літаратура
Спасылкі Бафінава Зямля
Катэгорыя:Астравы Канады Катэгорыя:Астравы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Канадскі Арктычны архіпелаг