thumb|right|240px|Жоўтым выдзелены межы экарэгіёна Дажджавых лясоў Амазоніі Экалагі́чны рэгіё́н або экарэгіё́н — ужывальная галоўным чынам у англамоўнай экалога-геаграфічнай літаратуры ландшафтная адзінка. Уяўляе сабою адносна буйны ўчастак сушы ці акваторыі, які адрозніваецца адносна аднароднай біятычнай супольнасцю. — «We define ecoregions as rela tively large units of land containing a distinct assemblage of natural communities and species, with boundaries that approximate the original extent of natural communities prior to major land-use change.» — «Мы вызначаем экарэгіёны як адносна буйныя ўчасткі сушы, населеныя характэрнымі прыродныя супольнасцямі і відамі, межы якіх прыкладна адпавядаюць межам прыродных супольнасцяў да істотнага антрапагеннага пераўтварэння».У беларускай літаратуры скарыстоўваецца, у прыватнасці, у публікацыях Міжнароднага фонду дзікай прыроды. Гл напрыклад . Экалагічныя рэгіёны вылучаюцца з улікам існуючых біягеаграфічных адзінак, у прыватнасці біёмаў і, як следства, маюць характэрнае спалучэнне біятычных супольнасцяў і відаў.

Ужываюцца пры планаванні прыродаахоўнай дзейнасці, вывучэнні, маніторынгу і ахове экасістэм Сусветным Фондам дзікай прыроды і прыродаахоўнымі органамі ЗША, Канады і Мексікі.

Гл. таксама Біём Ландшафт Экалагічная зона

Спасылкі Карты наземных экарэгіёнаў на сайце агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя ЗША (EPA) Апісанне прэснаводных экарэгіёнаў

Катэгорыя:Біёмы Катэгорыя:Біягеаграфія Катэгорыя:Геаграфічная таксанамія Катэгорыя:Экалогія