Сяргей Барысавіч Іваноў () — расійскі дзяржаўны дзеяч, Першы намеснік Старшыні Урада Расіі (2007—2008), Намеснік Старшыні Урада Расіі (2005—2007, 2008—2011), Міністр абароны Расіі (2001—2007), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі (2011—2016), генерал-палкоўнік ФСБ Расіі ў запасе.
Біяграфія Нарадзіўся 31 студзеня 1953 года ў Ленінградзе.
Скончыў перакладчыцкае аддзяленне філалагічнага факультэта Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ваенную кафедру пры ім (1975), вышэйшыя курсы КДБ СССР у Мінску (1976), Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР (1981).
У 1974 годзе адпраўлены вывучаць англійскую мову ў Ілінгскі тэхнічны каледж (Вялікабрытанія).
У 1975 годзе быў прыняты на службу ў КДБ СССР. У 1976—1977 гадах — супрацоўнік 1-га (кадравага) аддзела Упраўлення КДБ па Ленінградзе і Ленінградскай вобласці, дзе працаваў у адным падраздзяленні разам з будучым Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным.
Працаваў да 1985 года ў рэзідэнтуры ў Фінляндыі, затым — у Кеніі.
У 1991—1998 гадах працягнуў працаваць у Службе знешняй разведкі Расіі. Службу ў разведцы скончыў першым намеснікам дырэктара Еўрапейскага дэпартамента СВР Расіі.
12 мая 2008 года ва ўрадзе У. У. Пуціна заняў пасаду Намесніка Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. Курыраваў пытанні ваеннай прамысловасці.
З 22 снежня 2011 года да 12 жніўня 2016 года — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.
З 12 жніўня 2016 года да 4 лютага 2026 года - спецыяльны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, экалогіі і транспарту.
Памёр 26 чэрвеня 2026 года.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры абароны Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Першыя намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Расіі Катэгорыя:Сакратары Савета бяспекі Расіі Катэгорыя:Супрацоўнікі КДБ СССР Катэгорыя:Постаці спецслужбаў Расіі Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Чырванасцяжнага інстытута КДБ Катэгорыя:Правадзейныя дзяржаўныя саветнікі Расійскай Федэрацыі 1-га класа