Свенск (, ) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Слаўгарад, за 86 км ад Магілёва, за 80 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, каля ракі Касалянка.
Гісторыя Упершыню вёска згадваецца ў 1870 годзе пад назвай Свенскаполле; уладанне двараніна Я. Р. Корнрумпфа, які валодаў тут 1800 дзесяцінамі зямлі (1882). У 1910 годзе маёнтак належаў Эйхэльману; 4 двары, 16 жыхароў.
Насельніцтва 2011 год — 582 чалавекі. 2010 год — 535 чалавек. 2001 год — 598 жыхароў, 210 двароў. 1999 год — 624 чалавекі. 1926 год — 41 чалавек.
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічаюць ДУА «Свенская сярэдняя школа», ДУА «Свенскі яслі-сад», фізкультурна-аздараўленчы комплекс, комплексны прыёмны пункт, крама.
Гістарычныя і памятныя мясціны Сядзібны парк (XIX стагоддзе) Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Брацкая магіла савецкі воінаў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Воінскія захаванні
Катэгорыя:Свенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна