Ржа́ўка 1. Сустракаецца таксама варыянт Іржа́ўка, Аржа́ўка, Ржа́ўка Стара́я (, ) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 15 км у напрамку на захад ад горада Слаўгарад, за 84 км ад Магілёва, за 76 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў.
Гісторыя Старажылы сведчаць, што вёска была ўжо да прыгону, назву атрымала ад балоцістай мясцовасці — іржавая вада. Паводле другога падання, Ржаўка перад адменай прыгоннага права называлася Луб-Камочышча (Лубкамочышча). З 1774 уласнасць князя Галіцына. У 1906 знойдзены скарб, што складаўся з пражскіх грошаўПамяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Mінск, БелTa, 1999, с. 579. У 1924—1961 гадах цэнтр Ржаўкаўскага сельсавета.
Насельніцтва 1926 год — 994 чалавекі. 1999 год — 398 чалавек. 2001 год — 391 жыхар, 120 двароў. 2010 год — 365 чалавек. 2011 год — 415 чалавек
Інфраструктура У аграгарадку працуюць аддзяленне паштовай сувязі, сельская бібліятэка, АТС, сацыяльна-культурны цэнтр, фізкультурна-спартыўны комплекс «Бадзёрасць і здароўе», сельская бібліятэка, ДУА «Ржаўская базавая школа», ДУА «Ржавский яслі-сад», фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, магазін, закусачная.
Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Ліст карты N-36-86. Выданне 1981 года.
Спасылкі
Вайсковае пахаванне
Катэгорыя:Васькавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна