Харане́ў. Сустракаецца таксама варыянт Харанёў, Харане́ва, н. (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Назва Назва паходзіць ад слова хараніць, «хаваць». Паводле падання, тут людзі схараніліся «ад француза».

Гісторыя У 1673 годзе згадваецца як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747. На карце 1777 года разам з паселішчам пазначаны і вадзяны млын. У 1873 годзе ўласнасць двараніна Русінава, які валодаў 237,5 дзесяцінамі зямлі і вадзяным млынам. У 1912 годзе існавала аднакласная царкоўнапрыходская школа. Дзейнічала чатырохкласная школа.

Насельніцтва 2011 год — 27 чалавек 2010 год — 39 чалавек 1999 год — 68 чалавек 1910 год — 460 чалавек

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг.

Спасылкі

Катэгорыя:Лапаціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна