Наталля Батракова (, Бялынічы, Магілёўская вобласць) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія Наталля Батракова нарадзілася і вырасла ў Бялынічах. Скончыла Гомельскі інстытут чыгуначнага транспарту. Жыве ў Мінску, дзе ўзначальвае прадстаўніцтва адной з замежных транспартных кампаній.

Піша вершы і прозу на рускай мове. У 2000 годзе выйшла яе першая кніга вершаў «Состояние души» (), а ў 2002 — раман-дылогія «Территория души» (), тыраж якой імгненна разышоўся.

Бібліяграфія «Состояния души» () — зборнік вершаў; «Территория души. Книга 1» () — дылогія, любоўны жаночы раман; «Территория души. Книга 2» — дылогія, любоўны жаночы раман; «Сто сорок жизненных мгновений» () — зборнік вершаў; «Площадь согласия. Книга 1» () — дылогія, раман; «Площадь согласия. Книга 2» — дылогія, раман; «Я играю не по правилам…» (); «Миг бесконечности» ().

Літаратура Паўлючэнка, В. Наталля Батракова: у адпачынак — з чамаданам кніг: [Аб ролі кнігі ў жыцці зямлячкі] / Вольга Паўлючэнка // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 8 красавіка. — № 14. — С. 1. Паўлючэнка, В. Вечныя пытанні // Літаратура і мастацтва — 2012. 3 сакавіка. — № 10. — С. 12. Сухараў В. Новае імя ў літаратуры — Наталля Батракова // Зара над Друццю. — 2004. — 15 мая. — С. 1.

Спасылкі Н. Батракова на сайце выдавецтва «Рэгістр».

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту