Масбатэ () — востраў у цэнтральнай частцы Філіпінскага архіпелага.
Плошча вострава 3269 км². З поўдня абмываецца морам Вісаян, з захаду — морам Сібуян, з усходу — морам Самар. Найбольшая вышыня — 697 м. З поўдня ў востраў ўдаецца глыбокі заліў.
Асноўнай галіной эканомікі з’яўляецца сельская гаспадарка — вырошчваюць кукурузу, рыс, тытунь, цукровы трыснёг, какосавую пальму; рыбалоўства. Радовішчы металаў (золата, марганцу, медзі), вугалю. Расліннасць — трапічныя лясы, лугі.
Літаратура
Катэгорыя:Астравы Філіпінаў