iPadперадаецца як «айпэ́д» — планшэтны камп’ютар, які выпускаецца кампаніяй Apple. Першая версія планшэта была прадстаўлена на прэзентацыі ў Сан-Францыска Стывам Джобсам 27 студзеня 2010 года. Старт продажаў адбыўся ў Нью-Ёрку на Пятай авеню 3 красавіка 2010 года.vesti.ru: iPad выходзіць у народ 2 сакавіка 2011 года публіцы была прадстаўлена мадэль другога пакалення — iPad 2, з палепшанымі характарыстыкамі. 7 сакавіка 2012 года публіцы была прадстаўлена мадэль трэцяга пакалення пад назвай «The new iPad». Яна павінна з’явіцца ў продажы ў ЗША з 16 сакавіка, затым пазней яшчэ ў дзесяці краінах.
Apple iPad з’яўляецца класічным прыкладам планшэтных камп’ютараў і прынцыпова адрозніваецца ад персанальных камп’ютараў. Шматлікія аналітыкі адносяць планшэты да прылад посткамп’ютарнай эпохі, якія з’яўляюцца больш простымі і зразумелымі, чым звыклыя персанальныя камп’ютары і з часам могуць выцесніць ПК з ІТ-рынкаСайт Webcrunch.ru: «Стыў Джобс пра Flash, iPad і посткамп’ютарную эру» — 11.06.2010.Сайт Rosinvest.com: «Рэй Озі папярэдзіў Microsoft пра пачатак „посткамп’ютарнага свету“» — 26.10.2010.. На прэзентацыі інтэрнэт-планшэта Apple iPad 2 Стыў Джобс сказаў: «… Тэхналогіі неаддзельныя ад гуманітарных навук — і гэта сцвярджэнне як ніколі справядліва для прылад посткамп’ютарнай эпохі. Канкурэнты спрабуюць намацаць аптымальны баланс у новых мадэлях персанальных камп’ютараў. Гэта не той шлях, які выбірае Apple — насамрэч, будучыня за посткамп’ютарнымі прыладамі, якія прасцей і зразумелей звыклых PC»Сайт Deepapple.com: «IPad 2: белае і чорнае па Стыве Джобсу» — 03.03.2011..
Пастаўшчыкі кампанентаў Сярод пастаўшчыкоў кампанентаў для новай прылады называліся кампаніі LG і Chimei Innolux Corp., якія з’яўляюцца асноўнымі вытворцамі дысплеяў (10 млн штук), а таксама Samsung, з якой складзены кантракт на пастаўку дадатковых 3 млн экранаўKim Yoo-chul (18 сакавіка 2010). Samsung Gets Big Order for iPad Displays. The Korea Times.. Апошняя, акрамя таго, магчыма, з’яўляецца вытворцам працэсара. Зборкай прылады займаецца тайванская Hon Hai Precision Industry Co. (Foxconn)Taiwan-based component makers doubt iPad production delay rumors.
Кошт і пачатак паставак Кошт мадэляў iPad у ЗШАClearance iPad — Apple Store :
16GB 32GB 64GB Wi-Fi $499 $599 $699 Wi-Fi + 3G + GPS $629 $729 $829
У ЗША продажы планшэта iPad з Wi-Fi пачаліся 3 красавіка 2010 годаApple.com: iPad Available in US on April 3. Продажы iPad з Wi-Fi і 3G стартавалі пазней — мадэлі з’явіліся на прылаўках 30 красавіка 2010 года (у ЗША).
Пачатак міжнародных продажаў iPad (у Аўстраліі, Канадзе, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Іспаніі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі) адбыўся 28 мая 2010 годаApple announces iPad will launch in 9 more countries on May 28 [u]. Таксама кампанія заявіла, што плануе пачаць продажы планшэтнага камп’ютара ў Аўстрыі, Бельгіі, Ганконгу, Ірландыі, Люксембургу, Мексіцы, Нідэрландах, Новай Зеландыі і Сінгапуры ў ліпені.
Кошт мадэляў iPad для міжнароднага продажу:
16GB 32GB 64GB Wi-Fi €479 Europe, £429 U.K., $549 Canadian, $629 Australian €579 Europe, £499 U.K., $649 Canadian, $759 Australian €679 Europe, £599 U.K., $749 Canadian, $879 Australian Wi-Fi + 3G + GPS €579 Europe, £529 U.K., $679 Canadian, $799 Australian €679 Europe, £599 U.K., $779 Canadian, $928 Australian €779 Europe, £699 U.K., $879 Canadian, $1,049 Australian
Асаблівасці У мадэлях iPad Wi-Fi+3G прысутнічае модуль GPS-прыёмніка, які можа працаваць як у аўтаномным рэжыме, так і ў рэжыме A-GPS28.01.2010 :: Уся праўда пра GPS у планшэтніку iPad. Акрамя таго, замест звычайнай SIM-карты выкарыстоўваецца карта фармату Micro-SIM.
Адмыслова для iPad выпушчаны адаптаваны офісны пакет iWork і адкрыты новы аддзел у iTunes Store, даступны праз сістэмны дадатак App Store.
Гл. таксама Планшэтны камп’ютар Электронны чытальнік Сенсарны экран Мультытач iPhone IPad 2
Спасылкі
Афіцыйны сайт Apple iPad Відэазапіс прэзентацыі iPad
Катэгорыя:Планшэтныя камп’ютары Катэгорыя:Вэб-прылады Катэгорыя:Абсталяванне Apple Inc. Катэгорыя:З’явіліся ў 2010 годзе