Ардышэ́ва — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лучоса.
Плошча паверхні возера 0,52 км², даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,74 км. Сярэдняя глыбіня каля 1,6 м, найбольшая — 2,4 м. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 3 метраў, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Пойма шырынёй да 30 м.Дно возера выслана сапрапелем, месцамі ўздоўж берагоў вузкія пясчаныя палосы. Возера Ардышэва дыстрафіруючае, слабапраточнае. Зарастае слаба да глыбіні ў 1 м. Шырыня паласы расліннасці да 100 метраў. З возера выцякаюць рэкі Зелянуха, Ардышэўка і Глухая (злучае Ардышэва з Дзевінскім возерам). Упадае ручай.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, карась, плотка, карп, акунь і іншыя віды рыб.
Бліжэйшы населены пункт — вёска Сафіёўка Аршанскага раёна (за 2,5 км на паўднёвы захад ад возера). На беразе возера паляўніча-рыбалоўная база.
Літаратура
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна Катэгорыя:Басейн Лучосы