Двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Італіяй былі ўстаноўлены 13 красавіка 1992 года. У 1992—1993 у Рыме і Мінску былі адкрыты пасольствы. У Турыне і Кальяры таксама размяшчаюцца ганаровыя консульствыПасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан .
Агульная характарыстыка краін Плошча, км² 207 600 301 230Насельніцтва, чал. 9 675 800 60 605 053Дзяржаўны лад прэзідэнцкая рэспубліка парламенцкая рэспублікаАб'ём ВУП (ППЗ), $ млрд 105,2 1 771ВУП на душу насельніцтва (ППЗ), $ 10 900 29 417
Гісторыя У красавіку 1994 года ў Італіі пабываў з афіцыйным візітам старшыня ўрада Беларусі Вячаслаў Кебіч. У Рыме бакі падпісалі сумесную дэкларацыю аб асновах эканамічных адносін.
Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 13 красавіка 1992 года. У маі таго ж года ў Мінску адчынілася пасольства Італіі, а ў Рыме пачало працаваць Генеральнае консульства Беларусі. Першым паслом Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліке Беларусь быў назначаны Джан Лука Берцінета. У 1996 годзе консульства пераўтварылі ў пасольства. Першы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Наталля Іванаўна Дрозд была прызначана 4 лютага і прыбыла ў Рым у сакавіку 1998 года.
У парламенце Італіі была створана рабочая група «Сябраў Беларусі» (каля 60 дэпутатаў) на чале з дэпутатам Альберта Лемба (у пачатку 2002 года яго змяніла Карла Мацука Паджоліні. Кантакты з парламентарыямі аказаліся настолькі эфектыўнымі, што неўзабаве група «Сяброў Італіі» была створана ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь II-га склікання. Рабочую групу ўзначаліў Міхаіл Паўлавіч Сасонка.
У 2000 годзе ў знакамітай зале Брамантэ пры царкве Санта-Марыя-дэль-Попала побач з шэдэўрамі вялікага італьянскага жывапісу былі выстаўлены працы беларускіх выдатных мастакоў; а ў кастрычніку, падчас Дзён беларускага жывапісу, Рым наведала дэлегацыя Міністэрства культуры Беларусі на чале з намеснікам міністра і 12 беларускімі мастакамі-аўтараў выставачных работ. 2 верасня 2002 года ў Беневента адбылася штогадовая цырымонія ўручэння прэмій за заслугі ў культурнай, палітычнай і грамадскай дзейнасці. У намінацыі за развіццё двухбаковых адносін з Італіяй прэміі была ўдастоена пасол Рэспублікі Беларусь у Італіі Наталля Дрозд.
У маі 2004 года ў Італіі пабываў старшыня ўрада Беларусі Сяргей Сідорскі.
У якасці дабрачыннасці італьянцы забяспечылі медыцынскім абсталяваннем бальніцы ў Мінску, Гомелі, Століне і Мазыры, а таксама прымаюць на лячэнне і адпачынак дзяцей з зон радыеактыўнага забруджання. У 2007 годзе ўрады падпісалі адмысловае пагадненне, датычнае паездак дзяцей. У тым жа годзе ў Італію для аздараўлення было вывезена 21,5 тыс. беларускіх дзяцей, а ў 2008 годзе іх колькасць склала 19,7 тыс. Італьянскія дабрачынныя арганізацыі накіроўваюць у Беларусь грузы з дапамогай і медыкаментамі, ажыццяўляюць рамонт дзіцячых прытулкаў, будуюць паліклінікі і ажыццяўляюць прафесійнае навучанне дзяцей-сірот і дзяцей з адхіленнямі псіхічнага развіцця.
У гандлі з Італіяй Беларусь устойліва захоўвае адмоўнае сальда. У 2008 годзе ў Беларусі дзейнічала 81 (48 сумесных і 33 замежныя) прадпрыемства з удзелам італьянскага капіталу, што пераважна засяродзіўся ў тэкстыльнай і мэблевай вытворчасці.
У красавіку 2009 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Італію, дзе сустрэўся з прэм’ер-міністрам Сільвіа БерлусконіЛукашэнка сустрэўся з прэм’ер-міністрам Італіі Берлусконі .
30 лістапада 2009 года Сільвіа Берлусконі здзейсніў адказны візіт у МінскСільвіа Берлусконі ў Мінску. Па выніках сустрэчы былі падпісаны дагаворы пра эканамічнае супрацоўніцтва. Таксама падчас візіту Сільвіа Берлусконі ў Мінск яму былі перададзены архіўныя звесткі пра лёс італьянцаў, якія былі рэпрэсаваных і знаходзіліся ў лагерах ваеннапалонных на тэрыторыі БССР у 1930-я — 1940-я гадыЛукашэнка: супрацоўнікі КДБ карпатліва рыхтавалі падарунак для Італіі.
Італія з’яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі, займаючы 7-я месца па агульным аб’ёме таваразвароту (4-я месца па аб’ёме імпарту і 11-я — па аб’ёме экспарту). Агульны аб’ём таваразвароту паміж краінамі склаў у 2008 годзе каля 1,2 мільярда долараў з больш за двухразовай перавагай імпарту з Італіі (высокатэхналагічнае абсталяванне, прадукцыя хімічнай прамысловасці, медыкаменты) над экспартам (прадукцыя чорнай металургіі, нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні)Двухбаковыя адносіны на сайце МЗС РБ.
У 2021 годзе, пасля падзей лета-восені 2020 года ў Беларусі, паміж Беларусью і Італіяй разгарнуўся дыпламатычны канфлікт. Італьянскі бок не хоча прымаць даверчую грамату новага пасла Беларусі Анатоля Глаза.
Спасылкі Двухбаковыя адносіны на сайце МЗС РБ Пасольства Рэспублікі Беларусь у Італіі Пасольства Італіі ў Мінску
Катэгорыя:Знешняя палітыка Італіі Італія