Капуставыя, КрыжакветныяКапуставыя, Крыжакветныя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.502, Крыжакветкавыя (Brassicáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўключае ў сябе аднагадовыя і шматгадовыя травы, зрэдку паўхмызнякі або хмызнякі. Раней сямейства называлася крыжакветныя (Cruciferae).
Аб’ём сямейства — 349 родаў і больш за тры з паловай тысяч відаў. Адметнай асаблівасцю сямейства з’яўляецца багацце двугадовых монакарпічных (гэта значыць квітнеючых толькі на апошнім годзе жыцця) траў. Капуста з’яўляецца важнейшым для чалавека прадстаўніком гэтага сямейства.
Батанічнае апісанне Сям’я аб’ядноўвае травяністыя расліны, рэдка паўхмызнякі з чарговымі лістамі, без прылісткаў. Пласцінка ліста простая, цэльная ці ў рознай ступені расчлененая. Характэрны аднаклетачныя, простыя ці разгалінаваныя, радзей мнагаклетачныя, залозістыя валаскі. Вегетатыўныя органы капусных маюць асобныя клеткі (ідыябласты) з міразінам. Кветкі ў гронках, якія часта сабраны ў мяцёлкі. Кветка мае двайны калякветнік: чашалісцікаў 4 у двух кругах, чашалісцікі ўнутранага круга ў аснове маюць паглыбленні з нектарам. Вяночак з 4 пялёсткаў з ногцікамі. Андрацэй у большасці з 6 тычынак; дзве з іх утвараюць знешні круг і маюць больш кароткія ніці. Чатыры тычынкі ўнутранага круга з больш доўгімі ніцямі размяшчаюцца дзвюма парамі і чаргуюцца з тычынкамі знешняга круга. Гінецэй заўсёды цэнакарпны з двух пладалісцікаў, зрослых краямі. Ад швоў вырастае перагародка, якая падзяляе поласць завязі па вертыкальным напрамку на два гнязды. Семязачаткаў звычайна некалькі, яны прымацоўваюцца ўздоўж шву. Завязь несапраўдна двухгняздовая са слупочкам і рыльцам.
Плод — стручок (даўжыня перавышае шырыню больш чым у 3 разы), стручочак (даўжыня перавышае шырыню не болей чым у 3 разы), рэдка распадаецца (у рэдзькі дзікай), ці аднасенны арэх. Эвалюцыя крыжакветных ішла па шляху змянення пладоў ад тыповага доўгага стручка ў кароткі стручочак. Стручочкі двух тыпаў: шырокаперагародачныя і вузкаперагародачныя; нераскрываемыя стручкі — членістыя, разломвальныя. Семя без эндасперма, семядолі ўтрымліваюць алей, гліказіды. Зародак сагнуты, з розным становішчам карэньчыка адносна семядолей. Будова плода і насення — важная сістэматычная адзнака для адрознення больш дробных груп сям’і.
Сістэматыка Сямейства ўключае 349 родаў раслін, якія размеркаваны па 45Гл. спасылку GRIN у картцы расліны. трыбам:
Выкарыстанне Крыжакветныя — важныя харчовыя, кармавыя, а таксама вітамінаносныя (утрымліваюць вітамін С) расліны, і таму ўжываюцца як каштоўны проціцынготны сродак; ёсць меданосныя, алейныя, тэхнічныя, пустазельныя і дэкаратыўныя прадстаўнікі.
Гл. таксама
Жаўтушнік Гарчычная бомба
Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6 Hall, J. C., K. J. Sytsma and H. H. Iltis. 2002. Phylogeny of Capparaceae and Brassicaceae based on chloroplast sequence data. American Journal of Botany 89: 1826—1842 (abstract )
Спасылкі Brassicaceae in L. Watson and M.J. Dallwitz (1992 onwards). The families of flowering plants: descriptions, illustrations, identification, information retrieval
Катэгорыя:Сямействы раслін