Моніка Селеш (серб. Моніка Селеш, Monika Seleš, , англ. Monica Seles; , , Югаславія) — знакамітая югаслаўска-амерыканская прафесійная тэнісістка, якая выступала за абедзве гэтыя краіны; былая 1-я ракетка свету.

У 1986 годзе Моніка Селеш пераехала з Югаславіі ў ЗША, і ў 1994 годзе атрымала грамадзянства гэтай краіны. У 2007 годзе Селеш атрымала і грамадзянства Венгрыі, бо яе бацькі з’яўляюцца этнічнымі венграмі. На яе рахунку 9 персанальных перамог у турнірах Вялікага шлема, 4 з якіх адносяцца да Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У 1990 годзе яна стала самай маладой пераможцай Адкрытага чэмпіянату Францыі. У 1991—1992 гг. першая ракетка свету.

Катэгорыя:Тэнісісты Югаславіі Катэгорыя:Тэнісісткі ЗША Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Члены Міжнароднай залы тэніснай славы Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Федэрацыі (тэніс)