На́ча, На́чка — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзвіна.

Назва Нача — досыць распаўсюджаная назва на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. Даследчыкі мяркуюць аб яе балцкім або славянскім паходжанні.

Гідраграфія Даўжыня ракі каля 43 км. Бярэ пачатак у возеры Арэхаўна каля вёскі Арэхаўна, цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Плошча вадазбору 424 км². Вадазбор дробнаўзгорысты. Даліна Начы на большай частцы трапецападобная шырынёй 200—300 м. Пойма перарывістая, адсутнічае ў сярэдняй і ніжняга цячэння. Рэчышча ўмерана звілістае, ў вярхоўі — каналізаванае. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Берагі стромкія, складзены з суглінкаў і супескаў.

Рака выкарыстоўваецца ў якасці прыёмніка меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі: Гародзенка, Бедрыца, Валынка. Азёрнасць вадазбору каля 3 %. У басейне Начы азёры Белае, Бабына, Бабынічы, Сушына, Жураўна, Арэхаўна, Нявіда, Каравайна, Лесава, Лунічна, Людвішча, Саланец, Сердава, Доўгае, Забеліна, Ашуркава, Селігоры і інш.

Уздоўж ракі населеныя пункты Арэхаўна, Нача, Карсюкі, Астроўшчына, Палюдавічы і інш.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна