Трэці ліст апостала Яна, Трэці Саборны ліст Свято́га Апо́стала Іаана Багаслова, Трэцяе Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова, 3-і ліст Яна, Трэцяе пасла́ньне Яна Багаслова  — адзін з лістоў апостала Яна, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Змяшчаецца пасля другога ліста апостала Яна перад лістом апостала Іуды.

Адрасат і аўтарства ліста Ліст напісаны тым самым аўтарам, што і папярэднія два. У пачатку ліста аўтар вызначае сабе, як старшыню ці, што адно і тое ж на мове лістоў, як старэйшага чалавека. Па зместу і стылю ліст вельмі падобны на другі ліст Яна, а іх заканчэнні амаль аднолькавыя. У пачатку ліста пазначаны адрасат — нехта Гай, які быў кіраўніком адной з суполак; больш нічога ані пра Гая, ані пра месца, дзе ён жыў, не вядома.

Змест ліста Ліст — адзін з самых кароткіх ў Новым Запавеце, у ім усяго 15 вершаў (карацейшы толькі другі ліст Яна, дзе вершаў увогуле 13). Аўтар вельмі задаволены тым, што Гай застаўся верным вучэнню і просіць таго заставацца дзейным і дапамагаць місіянерам-вандроўнікам. З іншага боку, апостал заклапочаны паводзінамі другога кіраўніка — Дыятрэфа, бачачы, што той працуе толькі дзеля ўласных мэтаў. У заканчэнні ліста апостал спадзяецца на хуткую сустрэчу і перадае прывітанні.

Час і месца напісання ліста Верагодныя час і месца напісання тыя ж, што для іншых лістоў Яна — 90-я гады н.э. ў Эфесе.

Сціслы план ліста Прывітанне (1:1-4) Удзячнасць Гаю (1:5-8) Асуджэнне Дыятрэфа і падзяка Дыметрыю (1:9-12) Заканчэнне ліста (1:13-15)

Пераклады 3 Іоаново (Біблія Францыска Скарыны) Трэцяе пасланьне Яна Багаслова у перакладзе Васіля Сёмухі Трэцяе Саборнае Пасланне святога Апостала Іаана Багаслова ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы Трэцяе пасланне святога Яна Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Трэцяе паўсюднае пасланьне апостала Яна ў перакладзе Антонія Бокуна Трэці суборны ліст сьвятога Яана апостала Багаслова ў перакладзе Яна Станкевіча Трэцяе саборнае пасланьне сьв. апостала Іоана Багаслова ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча Трэці ліст сьв. ап. Яна ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага 3 ліст Яна ў перакладзе П. С. Татарыновіча Трэці Сабо́рны ліст Свято́га Апо́стала Іаа́на Багасло́ва ў перакладзе А. К. Клышкі 3-і ліст Яна ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Трэйцяе Пасланьне Яана ў перакладзе Э. К. Сабілы, С. А. Малахава Крыніцы

Літаратура Толковый Апостол. Соборные послания, изъясненные Епископом Михаилом. - М.: Правило веры, 2009. - 769 с. ISBN 978-5-94759-099-9 Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5: Послания от Иакова — Коринфянам. 1999. 406 с. Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. - М.: ДАРЪ, 2009. - 1296 с. ISBN 978-5-485-00276-3

Катэгорыя:Кнігі Новага Запавету Катэгорыя:Апостал Іаан Багаслоў Катэгорыя:Саборныя лісты