Вільго́тнасць паве́тра — паказчык утрымання вады ў паветры. Дзеля вымярэння вільготнасці выкарыстоўваюцца розныя адзінкі, часта пазасістэмныя. Паказчыкі вільготнасці паветра выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі, а таксама пры вывучэнні і прагнозе надвор’я.
Асноўнымі паказчыкамі вільготнасці паветра з’яўляюцца адносная і абсалютная вільготнасць. Пры гэтым адносная вільготнасць вымяраецца ў працэнтах (максімальнае значэнне — 100 %), а абсалютная — ў г/м³.
Абсалютная вільготнасць Абсалютная вільготнасць — колькасць вільгаці, якая змяшчаецца ў адным кубічным метры паветра. З-за малой велічыні звычайна вымяраюць у г/м³. Але ў сувязі з тым, што пры пэўнай тэмпературы паветра ў ім можа максімальна ўтрымлівацца толькі пэўная колькасць вільгаці (з павелічэннем тэмпературы гэта максімальна магчымае колькасць вільгаці павялічваецца, з памяншэннем тэмпературы паветра максімальна магчымая колькасць вільгаці памяншаецца), увялі паняцце адноснай вільготнасці.
Адносная вільготнасць
Эквівалентнае вызначэнне — адносіны малярнай долі вадзяной пары ў паветры да максімальна магчымай пры дадзенай тэмпературы.
Літаратура
Каўрыга, П. А. Метэаралогія і кліматалогія: беларуска-руска-англійскі даведнік = Метеорология и климатология: белорусско-русско-английский справочник = Meteorology and climatology: belarusian-russian-english reference book / П. А. Каўрыга; Беларускае геаграфічнае таварыства / П. А. Каўрыга. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2011. — 312 с.: іл. — ISBN 978-985-6981-86-2. Каўрыга, П. А. Метэаралогія і кліматалогія: беларуска-руска-англійскі тэрміналагічны слоўнік: для студэнтаў спецыяльнасці 1-31 02 01 «Геаграфія», 1-33 01 02 «Геаэкалогія» / П. А. Каўрыга. — Мн.: БДУ, 2011. — 75 с. — 50 экз.
Спасылкі Glossary definition of absolute humidity — National Science Digital Library Glossary definition of psychrometric tables — National Snow and Ice Data Center Glossary definition of specific humidity — National Snow and Ice Data Center FREE Humidity & Dewpoint Calculator — Vaisala
Катэгорыя:Фізічныя велічыні Катэгорыя:Метэаралогія