Хар Гобінд Карана (9 студзеня 1922, Райпур — 9 лістапада 2011, Конкард) — амерыканскі малекулярны біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1968, сумесна з Робертам Холі і Маршала Нірэнбергам) «за расшыфроўку генетычнага кода і яго ролі ў сінтэзе бялкоў».
Біяграфія Нарадзіўся ў сікхскай сям’і вясковага чыноўніка ў вёсцы Райпур у Пенджабе (Брытанская Індыя), зараз Пакістан. Быў названы ў гонар шостага гуру сікхаў Гуру Хар Гобінда. Да школы ён навучаўся дома. Карана атрымаў вышэйшую адукацыю ў пенджабскім універсітэце ў Лахоры, дзе ён стаў бакалаўрам у 1943 годзе, магістрам у 1945 годзе. У 1945—1948 гадах ён навучаўся ў Ліверпульскім універсітэце і атрымаў ступень доктара філасофіі. У 1948—1949 гадах ён праводзіў даследчую працу ў Цюрыху, а затым правёў 2 гады ў Кембрыджскім універсітэце. У 1952 годзе Карана адправіўся ва Універсітэт Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы, а ў 1960 годзе пераехаў ва Універсітэт Вісконсіна ў Мадысане. У 1970 годзе ён стаў выкладчыкам біялогіі і хіміі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, дзе і прапрацаваў да сыходу на пенсію ў 2007 годзе.
Літаратура
Спасылкі Біяграфія Хара Караны на сайце Нобелеўскага камітэта. Нобелеўская лекцыя Хара Караны.
Катэгорыя:Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта Катэгорыя:Генетыкі ЗША Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены Папскай акадэміі навук Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Індыі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пенджабе (Пакістан)