«Стары́ О́льса» — беларускі гурт сярэдневяковай музыкі. Заснаваны ў 1999 годзе Змітром Сасноўскім.

Назва гурта паходзіць ад ракі Ольса ў заходняй Магілёўшчыне. Акрамя правядзення ўласных сольных тэатралізаваных канцэртаў, гурт актыўна выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях.

Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх старадаўніх інструментаў. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна дакладныя копіі старых беларускіх (дуды, ліры, гусляў, свірэлі, варгана, акарыны, сурмы, берасцяной трубы, гудка, трамбамарыны, барабана) і агульнаеўрапейскіх інструментаў (лютні, рэбека, цыстры, флейты, арабскага барабана). Гурт паставіў сабе за мэту найбольш поўную рэканструкцыю музыкальных традыцый Вялікага Княства Літоўскага, якія ўяўлялі сабой сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі.

У студзені 2018 года, калі гурт гастраляваў па ЗША, з гуртам звязалася музычная кіраўніца серыялу «Вікінгі» Мікаэла Сіманс, якая шукала інструментальную музыку, блізкую да перыяду серыялу, з лютнямі і шалмеямі, але без дудаў і гусляў. У выніку, кампазіцыя «Куранта» ў выкананні гурту гучыць у эпізодзе серыяла «Ледзяная панна» («The Ice Maiden»).

У 2026 годзе Алеся Чумакова асудзілі да двух год зняволення па артыкуле «ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні» за нібыта ўдзел у Беларускай радзе культуры. Праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным. Чумакоў быў вызвалены 16 верасня 2026 года і вывезены ў Літву разам з 24 іншымі палітвязнямі.

Удзельнікі

Андрэй Апановіч (да пач. 2015)— ударныя, дуда, вакал Аксана Касцян (да 2008) — флейта, шалмей, свірэль Ілья Кубліцкі — лютня, цыстра, варган Кацярына Радзівілава (да 2005) — блок-флейта, флейта, шалмей, свірэль, гуслі, акарына Зміцер Сасноўскі — дуда, ліра, гуслі, мандаліна, варган, тромбамарына, вакал Сяргей Тапчэўскі — ударныя, перкусія, тромбамарына, вакал Марыя Шарый — флейты, шалмеі Алесь Чумакоў — гуслі, кантэле, рэбек, шалмеі, цыстра, ліра, мандаліна, перкусія, вакал Аляксей Войцех — ударныя, перкусія

Дыскаграфія

Альбомы Келіх кола (2000) — першыя запісы музыкі ранняга і высокага сярэднявечча. Вір (2001) — зборны альбом, таксама запісы Алеся Журы, Змітра Сідаровіча, гурту «Contredanse» (цяпер «Lituus»). (2002) — апроч музыкі, урыўкі твораў старажытнабеларускай літаратуры Шлях (2003) — канцэртны альбом, запісаны падчас выступленняў 2002—2003 Ладдзя Роспачы (2004) — аўдыёспектакль паводле аповесці У. Караткевіча Скарбы літвінаў (2004) — зборнік з двух дыскаў: Рэнесанс і Сярэднявечча Сярэднявечная дыскатэка (2005) — апрацаваныя танцы 13-16 ст. Гераічны эпас (2006) — рыцарская паэзія і гераічныя песні 14-18 ст. Дрыгула (2009) — танцавальная музыка ВКЛ («Полацкі сшытак») і Заходняй Еўропы ад позняга сярэднявечча да ранняга барока Лепшае (2009) — кампіляцыя з ранейшых альбомаў + адмысловыя варыянты для відэакліпаў + новыя рэміксы (2013) — 2 песні з еўрапейскіх крыніц XIII і XIV стст. Танцавальная музыка ВКЛ («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак», творы Войцеха Длугарая і Дыямеда Катона). Medieval Classic Rock (2016) — фолк-каверы на вядомыя рок- і метал- хіты. Вада, хмель і солад (2017)

Кліпы Шлях (2009) VITAUT (2008) DRYHULA remix (2008) У карчме (remix) (2008) Літвін (2008) У карчме (2004) — беларускі пераклад In taberna, сярэдневяковай застольнай песні

Супольныя праекты Легенды Вялікага Княства (2001) Легенды Вялікага Княства — 2 (2004) Генералы айчыннага року (2004) Прэм’ер Тузін 2005 (2005)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Музыка Сярэдневякоўя