Востраў Ружы, поўная назва Рэспубліка Вострава Ружы (; ) — мікрадзяржава, якая кароткі час існавала на штучнай платформе ў Адрыятычным моры за 11 км (7 міль) ад берага італьянскай правінцыі Форлі.
Узнікненне Гісторыя пачалася ў 1964 годзе, калі італьянскі інжынер Джорджыа Роса атрымаў дазвол на выпрабаванне новай тэхнікі, каб пабудаваць вялікую платформу плошчай 400 квадратных метраў у Адрыятычным моры, на адлегласці 7 міль ад італьянскага берага. Гэтую штучную выспу падтрымлівалі 7 моцных калон, усталяваных на марскім дне.
Незалежнасць 26 чэрвеня 1968 года была абвешчана незалежнасць вострава як самастойнай дзяржавы. Яго афіцыйная назва была эсперантамоўнай, каб падкрэсліць ідэю міжнароднасці. Ружы былі выбраныя з-за імя стваральніка, Джорджыa Роса (прозвішча Rosa перакладаецца з італьянскай мовы як Ружа). Гісторыя пабудовы платформы і яе ўжыванне ў навуковых і турыстычных мэтах вядомы слаба, але здаецца, што там былі рэстаран, начная танцавальная пляцоўка, крама для продажу сувеніраў, пошта. Магчыма існавала радыёстанцыя, друкавалі паштовыя маркі і былі ўласныя грошы. Здаецца, што нейкія асобы набылі права ўласнасці на выспу.
Знішчэнне вострава Улады Італіі палічылі, што мэты дзяржавы-вострава — збіраць грошы з турыстаў, пазбягаючы падаткаў. Неўзабаве на востраў прыбылі Карабінеры і падатковыя інспектары, якія пачалі кантраляваць востраў. Пасля гэтай сустрэчы платформа-дзяржава даслала ўладам Італіі тэлеграму, пратэстуючы супраць «парушэння яе суверэнітэту і нанясення шкоды мясцоваму турызму ваенным уварваннем», але тэлеграму праігнаравалі. Неўзабаве платформу разбурылі.
Катэгорыя:Непрызнаныя дзяржавы