Фабіян Даманеўскі (Даманоўскі) — вялікалітоўскі мысліцель-гуманіст і паэт эпохі позняга Адраджэння і барока.
Ідэолаг нонадарантызму (рэлігійна-філасофскі рух у Беларусі ў 2-й палове XVI ст.). Крытыкаваў Біблію, лічыў Хрыста не Богам, а простым чалавекам, адмаўляў неўміручасць душы. У 1589 г. разам з Сымонам Будным вёў дыспут з езуітамі ў Полацку, даказваў, што душа чалавека пасля смерці гіне разам з яго целам.
Аўтар верша на польскай мове «Эпіграма на герб Лясот», надрукаванага ў кнізе Буднага «Пра свецкую ўладу» (1583). У творы выказваў думку, што ўсякая ўлада павінна быць разумнай і маральнай.
Літаратура Падокшын, С. Даманеўскі Фабіян / Сямён Падокшын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: А — К / Рэдкал: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — 2-е выданне. — Мн.: БелЭн, 2007. — 688 с.: іл. — С. 574. — ISBN 978-985-11-0393-1. Падокшын, С. Даманеўскі Фабіян / Сямён Падокшын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 201. — ISBN 985-11-0041-2. Подокшин, С. А. Скорина и Будный: Очерк философских взглядов. — Мн., 1974. — С. 121—122.
Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Паэты барока Катэгорыя:Паэты Адраджэння Катэгорыя:Філосафы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Вялікалітоўскія гуманісты Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта