Сяргей Мікалаевіч Вышалескі (, мястэчка Обаль, цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласці — ) — навуковец-эпізаатолаг, прафесар (1924), акадэмік АН БССР (1928), ганаровы член УАСГНІЛ (1956), Заслужаны дзеяч навукі СССР (1940). Член ЦВК БССР (1929—1930).
Біяграфія
У 1889 годзе скончыў Бранскую гімназію, затым Віцебскую духоўную семінарыю. Пасля заканчэння ў 1899 годзе працаваў земскім павятовым ветэрынарным урачом.
Прымаў удзел у ліквідацыі ў Азербайджане.
У 1903—1906 гг. павятовы ветэрынарны ўрач у горадзе Невель.
У 1906—1914 — супрацоўнік Пецярбургскай ветэрынарнай лабараторыі пры МУС. У 1906—1910 гадах удзельнічаў у ліквідацыі выбліскаў сібірскай язвы ў многіх губернях Расійскай імперыі. У 1910—1913 стажыраваўся ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара ветэрынарнай медыцыны.
У 1914—1917 гадах працаваў у вёсцы Усць-Цыльма Архангельскай губерні. У 1919—1921 — супрацоўнік ветэрынарных лабараторый (Кіеў, Стаўрапаль), дацэнт сельгасінстытута.
У 1922—1928 гадах вывучаў туберкулёз, і іншыя асабліва небяспечныя інфекцыі ў інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі (УІЭВ) у Маскве.
У 1924 годзе С. М. Вышалескаму было прысвоена званне прафесара эпізааталогіі .
У 1926 годзе быў у навуковай камандзіроўцы ў Германію і Данію.
У 1927 прызначаны дырэктарам УІЭВ, у 1928 абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук БССР.
Са студзеня 1928 па 1930 г. загадваў кафедрай ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце і адначасова з’яўляўся дырэктарам Беларускага дзяржаўнага ветэрынарна-бактэрыялагічнага інстытута ў Віцебску.
Член ЦВК БССР (1929—1930).
У 1931—1933 гадах працаваў у . З 1934 года — загадчык кафедрай эпізааталогіі Маскоўскага зааветэрынарнага інстытута.
З 1948 года загадчык кафедрай эпізааталогіі . У 1956 годзе абраны ганаровым членам УАСГНІЛ.
Навуковая дзейнасць
С. М. Вышалескі распрацаваў методыку вырабу сібірскаязвавых вакцын на агары, абгрунтаваў і ўкараніў метад камбінацыйных прышчэпак супраць сібірскай язвы і прапанаваў методыку вакцынацыі супраць яе паўночных аленяў, высветліў этыялогію чумы аленяў, што зрабіла магчымай барацьбу з ёй, распрацаваў метады дыягностыкі і барацьбы з такімі хваробамі як туберкулёз, чума і павальнае запаленне лёгкіх буйной рагатай жывёлы, чума і , і цялятаў. С. М. Вышалескі (сумесна з К. М. Бучневым) адкрыў узбуджальніка інфекцыйнага энцэфаламіеліту коней. Яго працы па вывучэнні сапу коней сталі асновай для арганізацыі ў СССР мерапрыемстваў па яго ліквідацыі. Вышалескі прапанаваў алергічны метад дыягностыкі бруцэлёзу буйной рагатай жывёлы і комплекс ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў супраць яго.
Навуковыя працы
Ён апублікаваў каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфіі. За падручнік «Прыватная эпізааталогія» ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР 1941.
Сярод апублікаваных прац С. М. Вышалескага:
О результатах сибиреязвенных прививок вакцинами… // Вестник общественной ветеринарии. — 1908. — № 6; Опыт культивирования сибиреязвенных вакцин на агаре и практического их применения // Вестник общественной ветеринарии. — 1910. — № 17; Падёж оленей в тундре в 1913 г. // Хроника Архива ветеринарных наук. — 1915. — № 1; Опыты изучения иммунитета при сапе искусственного и естественного заражения… // Тр./ Гос. ин-т экспериментальной ветеринарии. — 1926. — Т.3, вып.1. (совм. с В. Н. Маккавейским); Дальнейшие исследования по сапу // там же. — 1928. — Т.5, вып.1. (совм. с В. Н. Маккавейским); Аллергическая реакция в диагностике бруцеллёза у домашних животных // Советская ветеринария. — 1934. — № 4; Инфекционный энцефаломиелит лошадей. — М., 1944; Частная эпизоотология / Под ред. С. Н. Вышелесского и Ф. А. Терентьева. — 3-е изд. — М.: Сельхозгиз, 1954. Причины появления заразных болезней животных. — 2-е изд. — М.: Сельхозгиз, 1959.
і інш.
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Сталінская прэмія (1941) — за падручнік «Частная эпизоотология» званне Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1940)
Памяць
Імя С. М. Вышалескага было прысвоена беларускаму НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі. Імем С. М. Вышалескага названы вуліцы ў Мінску і г. п. Обаль Шумілінскага раёна. Імя С. М. таксама носяць Залаты медаль імя С. М. Вышалескага, які прысуджаецца УАСГНІЛ кожныя 3 гады за выдатныя навуковыя працы ў галіне эпізааталогіі і Імянная стыпендыя студэнтам Віцебскай Дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. У 1978 годзе выдадзены мастацкі маркіраваны канверт, прысвечаны акадэміку.
Крыніцы
Літаратура
Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995—800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9 Вышалескі Сяргей Мікалаевіч // — С. 329.
Спасылкі http://vesti.belal.by/2__9/2__9_4/pdf/121-122.pdf Сяргей Мікалаевіч Вышалескі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Біябібліаграфічны паказальнік у рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Биография на сайте «Биография. Ру» На сайте Национальной академии наук Беларуси
Катэгорыя:Эпідэміёлагі Беларусі Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Ветэрынары Расійскай імперыі Катэгорыя:Пахаваныя на Кузьмінскіх могілках