Веньямін Аронавіч Цукерман (,  — , ) — савецкі фізік-тэарэтык, доктар тэхнічных навук, прафесар (1956), Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі, трох Сталінскіх прэмій, Дзяржаўнай прэміі СССР, Заслужаны вынаходнік РСФСР.

Біяграфія Паходзіў з віцебскіх яўрэяў. Скончыў сямігадовую школу. У 1928 годзе з сям’ёй пераехаў у Маскву. У 1936 годзе скончыў Маскоўскі машынабудаўнічы інстытут. Працаваў у навукова-даследчых установах Казані і Масквы. З 1947 у ядзерным цэнтры КБ-11 (Арзамас-16).

Памёр і пахаваны на гарадскіх могілках у горадзе (Ніжагародская вобласць, Расія).

Навуковая дзейнасць В. А. Цукерман — удзельнік распрацоўкі савецкай ядзернай зброі, аўтар навуковых прац па вывучэнні працэсаў выбуху і дэтанацыі, адзін з ініцыятараў стварэння імпульснай крыніцы нейтронаў у канструкцыі ядзерных зарадаў, заснавальнік імпульснай рэнтгенаграфіі ў СССР. Аўтар шматлікіх навуковых прац, чатырох кніг, больш за 60 вынаходніцтваў. У 1994 годзе апублікаваная кніга «Людзі і выбухі. Арзамас-16», напісаная ў сааўтарстве з З. М. Азархам.

Узнагароды Сталінская прэмія (1946, 1949, 1953) Ленінская прэмія (1957) Дзяржаўная прэмія СССР (1978)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук Катэгорыя:Фізікі СССР