Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (скар. БДУТ) — універсітэт у Магілёве, адзіная ў рэспубліцы ВНУ харчовага профілю. Размешчаны ў комплексе будынкаў па адрасе пр. Шміта, 3.

Гісторыя Адзіны ў рэспубліцы ВНУ харчовага профілю быў адкрыты 1 студзеня 1973 года як Магілёўскі тэхналагічны інстытут (МТІ) на базе тэхналагічнага факультэта Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У красавіку 2002 г. па выніках атэстацыі інстытут быў пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (МДУХ). 26 сакавіка 2021 года міністр адукацыі Ігар Карпенка падпісаў загад аб перайменаванні ўстановы вышэйшай адукацыі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (скарочаная назва БДУТ).

Падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру ўніверсітэт ажыццяўляе па 11 спецыяльнасцях. Ва ўніверсітэце працуе спецыялізаваны Савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. БДУТ з’яўляецца галаўным ВНУ у распрацоўцы адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў і праграм, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для спецыяльнасцяў харчовага профілю.

Ва ўніверсітэце на 20 кафедрах працуюць 287 выкладчыкаў, у тым ліку 14 дактароў і прафесараў, 89 дацэнтаў. З іх 6 абраныя акадэмікамі і членамі-карэспандэнтамі Акадэміі аграрных навук, Акадэміі холаду, Інжынернай акадэміі і інш.

За 30 гадоў дзейнасці выкладчыкі ВНУ падрыхтавалі 13 тысяч спецыялістаў. Больш за 40 яго выпускнікоў абаранілі дысертацыі, у тым ліку дзве доктарскія.

Факультэты і інстытуты Механічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Мікалай Іванавіч Ульянаў) Эканамічны (дэкан — к. э. н., дацэнт Алена Аляксееўна Казлова) Тэхналагічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Ірына Анатольеўна Машкова) Хіміка-тэхналагічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Алег Уладзіміравіч Шкаброў) Інжынерна-тэхналагічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Раіса Рыгораўна Кандраценка) Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

Рэктары

1973 — Віктар Якаўлевіч Міхалап 1973—1979 — Аляксандр Рыгоравіч Бясчастнаў 1979—1986 — Алег Георгіевіч Палячонак 1986 — Уладзімір Нілавіч Беланогаў 1986—1992 — Анатоль Аляксеевіч Грычэнка 1992 — Аляксандр Анісімавіч Барысаў 1992—2003 — Яўгеній Іванавіч Чыжык 2003—2017 — Вячаслаў Аляксеевіч Шаршуноў з 2017 — Максім Аляксандравіч Кіркор

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт БДУТ

Катэгорыя:Універсітэты Магілёва

Катэгорыя:Праспект Шміта (Магілёў)