Уладзімір Андрэевіч Якавенка (, в. Чырына, , Віцебская вобласць) — беларускі фізік, педагог. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1993). Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі (1989).
Біяграфія Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1962). З 1962 года працуе ў Беларускім педуніверсітэце (у 1974—2003 г. — дэкан факультэта).
Навуковыя працы па люмінесцэнцыі і лазернай спектраскапіі. Аўтар першага на беларускай мове «Курса агульнай фізікі: Механіка» (1995; з Г. А. Забароўскім, А. В. Раўковым), іншых навуковых дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Літаратура Якавенка Уладзімір Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2004. — Т. 18, Кн. 1. — С. 250.
Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка