Ка́ўка () — рака на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі, працякае праз заходнюю частку Калумбіі, левы прыток ракі Магдалена.
Даўжыня ракі 1350 км. Басейн ахоплівае тэрыторыю ў км². Сярэдні расход вады каля 2000 (каля 3000) м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў паўднёвай частцы Цэнтральнай Кардыльеры Андаў. Працякае ў паўночным напрамку паміж Заходняй і Цэнтральнай Кардыльерамі ў глыбокай і шырокай даліне і далей па Прыкарыбскай нізіне, утвараючы пратокі і азёры. Суднаходная на асобных участках.
Літаратура — С. 181.
Спасылкі Cauca River // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Калумбіі Катэгорыя:Басейн Карыбскага мора