Іван Браніслававіч Кардаш (, в. Захарычы, Заслаўскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі гігіеніст, арганізатар аховы здароўя, кандыдат медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны ўрач БССР (1964)Кардаш, Иван Брониславович (кандидат медицинских наук ; 1919—1993) .
Біяграфія Скончыў Мінскі медрабфак ў 1936 г., Мінскі медыцынскі інстытут (5 курсаў) і Свярдлоўскі медыцынскі інстытут у 1942 годзе. Служыў у Арміі малодшым урачом палка ў 1941 г., урачом раённай бальніцы Наркама Аховы здароўя РСФСР, 1941 г. Пасля завяршэння вучобы ў Свярдлоўскам медыцынскім інстытуце (1942) быў начальнікам медыцынскай службы партызанскай брыгады імя Кутузава, працаваў у Беларускім штабе партызанскага руху, 1942—1943 гг. Выконваў абавязкі старэйшага дзяржсанінспектара Віцебскай вобласці, 1942—1949 гг. працаваў асістэнтам кафедры мікрабіялогіі Віцебскага медыцынскага інстытута, 1947—1949 гг., намеснікам міністра аховы здароўя, 1949—1974. Абіраўся загадчыкам кафедры гігіены БелДІУУ ў 1970—1991 гг.
У 1968 г. прысвоена ступень кандыдата медыцынскіх навук, у 1976 г. вучонае званне прафесара па кафедры гігіены.
Навуковая дзейнасць Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці ахопліваюць праблемы эпідэміялогіі, арганізацыі аховы здароўя, санітарна-эпідэміялагічнай справы; апублікавана 67 навуковых прац.
Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1944), Чырвонага Сцяга (1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961, 1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі і медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.65-66
Катэгорыя:Кандыдаты медыцынскіх навук Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя Катэгорыя:Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Беларусі