Скагера́к (, , ) — праліў паміж нарвежскім узбярэжжам Скандынаўскага паўвострава і паўвостравам Ютландыя, які злучае Паўночнае мора з Балтыйскім морам праз праліў Катэгат.

Даўжыня 240 (255) км, шырыня 80—90 (80—150) км. Глыбіня дасягае 700 метраў у раёне Нарвежскай траншэі. Найбольшая глыбіня на фарватары — 53 м. Салёнасць вады ў праліве — 30 ‰. Флора і фаўна прадстаўлена каля 2000 марскіх відаў.

Скагерак быў стратэгічна важнай пазіцыяй для Германіі падчас абедзвюх сусветных войн. Падчас Першай сусветнай вайны тут адбылася адна з найбуйнейшых марскіх бітваў — Ютландская бітва.

Неабходнасць кантролю над пралівам паслужыла для Германіі адной з прычын для ўварвання ў Данію і Нарвегію падчас Другой сусветнай вайны.

Буйнейшы порт — Осла (Нарвегія).

Прадстаўнікі фаўны

Выявы

Літаратура

Катэгорыя:Дацкія пралівы Катэгорыя:Скандынавія