Дзе́ткавіцкі сельсавет () — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Дзеткавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Іласкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. 11 жніўня 1959 года ў склад Астроміцкага сельсавета Кобрынскага раёна перададзены населеныя пункты Бярэзна, Іласк, Калонія, Лука, Навасёлкі, Смалярня і ШамятоўкаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10., 30 ліпеня 1973 года — вёска Старая ЦемраРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дзеткавіцкага сельсавета было 11 населеных пунктаў. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Антопальскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 873 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 94,4 % — беларусы.

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 11 населеных пунктаў: Бобкі, Буды, Дзеткавічы, Дубавая, Залессе, Каты, Лавы, Менявеж, Новая Цемра, Ражок, Рашын.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Антопальскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе