Алег Георгіевіч Даўгя́ла (—) — вучоны ў галіне тэрапіі. Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1972).
Біяграфія А. Г. Даўгяла нарадзіўся ў горадзе Полацк Віцебскай вобласці. У 1955 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, дзе працаваў з 1960 года. З 1971 года працаваў у Віцебскім медыцынскім інстытуце — загадчык кафедры (1971—1986)Кафедра пропедевтики внутренних болезней ВГМУ.
Навуковая дзейнасць А. Г. Даўгяла аўтар навуковых прац па зменах у печані ад ачаговай пнеўманіі, механізмах развіцця сардэчнай недастатковасці і ішэмічнай хваробы сэрца, распрацоўцы безлекавых метадаў прафілактыкі ішэмічнай хваробы і артэрыяльнай гіпертэнзіі і інш.
Сярод апублікаваных прац: Патогенез, клиника и лечение хронической недостаточности кровообращения. — Мн., 1974; Ишемическая болезнь сердца: ранняя диагностика и безлекарственная профилактика в поликлинических условиях. — Мн., 1986 (у сааўтарстве з Н. М. Федарэнка).
Літаратура
Катэгорыя:Тэрапеўты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта