thumb|right|Храм Партуна на Бычыным форуме. Бычыны форум (Forum Boarium) — найстаражытнейшы форум Рыма.

Знаходзіўся на левым (усходнім) берагу Тыбра ў лагчыне, акружанай Капіталійскім, Палацінскім і Авенцінскім узгоркамі. У раннія рэспубліканскія часы тут прычальвалі судны і вёўся бойкі гандаль скатом. Ад форума захаваліся храмы Геркулеса (каля 120 г. да н.э.) і Партуна (каля 80 г да н.э.), якія доўгі час дзейнічалі ў якасці цэркваў. Над руінамі вялікага алтара Геркулеса была ў VI стагоддзі збудавана базіліка Санта-Марыя-ін-Касмедзін.

Гл. таксама

Арка Януса

Спасылкі

Віртуальныя фота і відэа Бычынага форума Lacus Curtius Бычыны форум

Катэгорыя:Рымскі форум Катэгорыя:Архітэктура Старажытнага Рыма