Маю (парт. Maio «май») — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўднёвую групу астравоў Сатавенту. Агульная плошча 269 км². Насельніцтва — 8303 чал. (2010 г.).

Гісторыя Востраў быў адкрыты партугальцамі 1 мая 1560 г. Некаторы час сталага насельніцтва на ім не было. Маю выкарыстоўваўся для ўтрымання коз. З XVII ст. вядзецца здабыча солі. Раней саляварні належалі прыватным асобам. Да адмены рабства яе здабычай і перапрацоўкай займаліся афрыканскія нявольнікі. Маю часцяком падвяргаўся нападам піратаў, але ваенныя ўмацаванні з’явіліся на ім толькі ў XIX ст.

Насельніцтва Маю ў 1940—2010 гг. 1940 1950 1960 1970 1980 1990 2000 2010 2237 1924 2680 3466 4098 4969 6754 830

Прырода Востраў мае вулканічнае паходжанне. Рэльеф адрозніваецца разнастайнасцю. Цэнтральную і ўсходнюю часткі займаюць адносна невысокія скалістыя горы (фактычна, пагоркі). Найвышэйшы пункт — 436 м. Астатняя частка — раўнінныя Салёныя землі. На Маю захаваўся лясны масіў.

Эканоміка Асноўныя заняткі насельніцтва — жывёлагадоўля і здабыча солі.

Спасылкі

Інфармацыя для наведвальнікаў Даведнік

Катэгорыя:Астравы Каба-Вердэ Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна