Готфрыд Ке́лер (; , — , там жа) — швейцарскі пісьменнік, класік швейцарскай літаратуры. Пісаў на нямецкай мове.
Біяграфія У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці другі раз выйшла замуж. Вучыўся ў Мюнхене ў Акадэміі мастацтваў (1840—1842). Пазней вучыўся ў Гайдэльбергу і ў Берліне. Займаў пасаду статс-сакратара кантона Цюрых.
Літаратурная дзейнасць Дэбютаваў у 1846 годзе вершамі палітычнага характару. Аўтар рамана «Зялёны Генрых» (ням.: Der grüne Heinrich; 1855; 2. Рэдакцыя 1879—1880), напісанага ў традыцыях «рамана выхавання», навелы «Сельскія Рамэа і Джульета» (ням. Romeo und Julia auf dem Dorfe; 1856), зборнікаў навел «Людзі з Зельдвілы» (ням.: Die Leute von Seldwyla, т. 1-2, 1856—1874), «Сем легенд» (ням. Sieben Legenden, 1872), «Цюрыхскія навелы» (ням. Züricher Novellen, 1878), «Выслоўе» (ням.: Das Sinngedicht, 1881), рамана «Марцін Заландэр» (ням.: Martin Salander, 1886).
Беларускія пераклады Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)..
Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.223
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пісьменнікі Швейцарыі Катэгорыя:Паэты Швейцарыі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1819 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 19 ліпеня Катэгорыя:Памерлі ў 1890 годзе Катэгорыя:Памерлі 15 ліпеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цюрыху Катэгорыя:Памерлі ў Цюрыху