Хрысціянства ў Джыбуці — другая па распаўсюджанасці рэлігія ў Джыбуці пасля ісламу, яе вызнае прыкладна 6 % насельніцтва (516,055 — ліпень 2006). Большасць хрысціян еўрапейскага і эфіопскага паходжання. Галоўным чынам гэта каталіцызм і Эфіопская праваслаўная царква. Канстытуцыя Джыбуці гарантуе свабоду веравызнання. У адрозненне ад большасці ісламскіх краін паміж мусульманамі і хрысціянамі не ўзнікаюць канфлікты, у сувязі з талерантным настроем ісламскай большасці.
Хрысціянскія канфесіі
3,2 % насельніцтва з'яўляюцца праваслаўнымі, ад 0,07 да 1% каталікі (каля 4 767 чалавек), а астатнія належаць да пратэстанцкай і грэчаскай праваслаўнай канфесій. У 1960 была створана арганізацыя «Егліс Пратэстант дэ Джыбуці» (Пратэстанцкая царква Джыбуці) якая дапамагала бежанцам і галодным.
Каталіцызм
Прыкладна 7000 чалавек з'яўляюцца рымскімі каталікамі і большасць з іх з'яўляюцца членамі епархіі Джыбуці. Джыбуці падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з Ватыканам.
Гл. таксама Іслам у Джыбуці
Спасылкі https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/dj.html http://www.catholic-hierarchy.org/diocese/ddjib.html
Катэгорыя:Джыбуці