Мастацтва Старажытнага Егіпта цесна звязанае з рэлігіяй, у тым ліку з замагільным культам, увасабляла ўяўленне аб непарушнасці сацыяльнага ладу і звышчалавечай велічы абагаўлёнага фараона.

Пошукі эфектыўнай мастацкай мовы прывялі да стварэння першага канона. Былі асэнсаваны і выпрацаваны асноўныя сродкі пластычных мастацтваў: аб’ём, маса, апора, скляпенне, рытм — у архітэктуры; плоскасць, лінія, сілуэт, колеравая пляма — у рэльефе і жывапісе; тэкстура і фактура каменя і дрэва — у скульптуры. У Егіпце былі выпрацаваны класічныя архітэктурныя формы і тыпы (піраміда, абеліск, калона), віды выяўленчага мастацтва (круглая скулыпура, рэльеф, манументальны жывапіс і інш.). Кананічныя правілы, нязменныя выяўленчыя і выразныя сродкі, прыёмы будаўніцтва павінны былі ўлічваць у сваёй дзейнасці майстры ўсіх відаў мастацтва. Але рэгламентуючая роля канона не стала перашкодай у эвалюцыі мастацтва.

Дадынастычны перыяд Прыклады мастацкай дзейнасці чалавека на тэрыторыі Егіпта адносяцца да эпохі неаліту. У канцы V — пачатку IV тыс. да н.э. тут назіраюцца працэсы распаду родавых адносін і фарміраванне рабаўладальніцкіх. Перыяд з пачатку IV тыс. па XXX ст. да н.э. атрымаў назву «Дадынастычны». Ужо ў той старажытны час тэрыторыя Егіпта падзялялася на вызначаныя вобласці — номы, на чале якіх стаялі племянныя правадыры — намархі. У хуткім часе номы аб’ядналіся ў Паўночнае і Паўднёвае царствы.

Асноўныя прынцыпы мастацтва Егіпта пачалі складвацца каля 3000—2000 да н.э. Адметнасцю з’яўляецца вядучае становішча архітэктуры, асабліва культавых і пахавальных збудаванняў, для якіх ствараліся жывапісныя, скульптурныя і дэкаратыўныя творы. Дойлідства выконвала аб’ядноўваючую, сінтэзуючую ролю для іншых відаў мастацтва. Прынцыпы манументальнасці і статычнасці ўплывалі на развіццё скульптуры і жывапісу, якім таксама ўласціва геаметрычная абагульненасць, сіметрыя і статыка, строгая франтальнасць.

Аб мастацтве Дадынастычнага перыяду сведчаць вынікі раскопак пахаванняў. Памёршым прыпісвалі здольнасць заступніцтва, адсюль узнік мнагастайны ў сваіх формах культ продкаў. Людзі верылі ў замагільнае існаванне і надзялялі нябожчыка ўсім неабходным: побытавымі рэчамі (распіснымі сасудамі, мэбляй, упрыгожваннямі, зброяй), скульптурнымі выявамі слуг — так званымі ўшэбці. Мастацтва павінна было дараваць бессмяротнаць чалавеку, станавіцца прамым працягам зямнога жыцця. Праца мастакоў, архітэктараў высока цанілася і лічылася свяшчэннадзействам, побач з імёнамі фараонаў, жрацоў засталіся імёны стваральнікаў іх вобразаў, храмаў і магільняў.

Частка твораў, знойдзеных у пахаваннях, звязана з магічнымі абрадамі, культамі. Да іх адносяцца палеткі — невялікіх памераў (10—15 см вышынёй) плоскія каменныя пласціны. Мяркуецца, што спачатку яны служылі для перамешвання і расцірання фарбаў, якімі карысталіся падчас культавых абрадаў, аб чым сведчаць невялікія паглыбленніўіх цэнтры. З цягам часу рытуальныя функцыі пачалі праяўляцца ў сімвалічным разуменні такіх рэчаў. Памеры плітак павялічваліся, а іх бакі пачалі апрацоўваць у выглядзе рэльефаў. Найбольш вядомай палеткай Дадынастычнага перыяду з’яўляецца «Пліта фараона Нармера» (каля 3000 г. да н.э.).

Старажытнае царства

У XXVIII — XXIII ст. да н.э. (Старажытнае царства) мастацтва Егіпта дасягнула росквіту. Гэтаму спрыялі аб’яднанне асобных тэрыторый у адзіную дзяржаву, на чале якой стаялі фараон і жрацы, шырокае выкарыстанне рабскай працы. Адбывалася далейшае развіццё замагільнага культу. Егіпцяне верылі, што чалавек існуе з многімі ўвасабленнямі душы. Адной з іх лічылі двайніка асобы «Ка». Таму скульптурныя выявы павінны былі не толькі замяняць нябожчыка, але і служыць для яго далейшага замагільнага жыцця і магчымасці аб’яднання са сваім двайніком — «Ка». 3 гэтай мэтай узводзіліся пахавальныя збудаванні — грабніцы, дзе размяшчалі скульптурныя выявы, ежу, прадметы хатняга ўжытку (посуд, мэблю), упрыгожванні, зброю, транспартныя сродкі.

У перыяд Старажытнага царства мастацкія прыёмы набылі стылістычную завершанасць. 3 III тыс. да н.э. быў выпрацаваны новы тып пахавальні фараонаў, для іх пачынаюць узводзіць гіганцкія грабніцы дакладнай геаметрычнай формы — піраміды, дзе прастата формы ў спалучэнні з велізарнымі памерамі стварала велічны архітэктурны вобраз. Піраміды складаліся з падземных памяшканняў, куды ставіўся саркафаг з муміфіцыраваным ц-лам нябожчыка, і насыпу (мастаба), які абліцоўваўвалі цэглай-сырцом ці вапняковымі плітамі. Каб высокія мастаба былі больш трывалымі, іх рабілі ў выглядзе некалькіх прыступак. Так утварыліся першыя прыстукавыя піраміды (піраміды ў Сакары і Гізе).

Наступны этап фарміравання тыпу пірамід уяўляюць будынкі ў Гізе (сучаснае прадмесце Каіра). Яны ўзводзіліся ў XXVII ст. да н.э. для фараонаў IV дынастыі Хуфу, Хафра і Менкаўра. Грэкі называлі іх Хеопсам, Хефрэнам і Мікерынам, а збудаванні аднеслі да вядомых сямі цудаў свету. У архітэктурных помніках у Гізе з выключнай дасканаласцю ўвасобілася ідэя бессмяротнасці, велічы і неабмежаванасці ўлады фараонаў. Яны сталі пераканаўчым адлюстраваннем культавых уяўленняў старажытных егіпцян, бліскучым увасабленнем дасягненняў іх дойлідства.

Вакол пірамід ствараліся замагільныя комплексы (памінальныя храмы, злучаныя доўгімі крытымі калідорамі з уваходнымі павільёнамі, сфінксы, мастабы прыдворных, шэраг падземных збудаванняў). У размалёўках і рэльефах на сценах грабніц з сюжэтамі жыцця ў папірусах, карыстаючыся іерагліфічным, іератычным і дэматычным пісьмом (гл. Егіпецкае пісьмо).

Неад’емнай часткай старажытных егіпецкіх пірамід і памінальных храмаў былі круглая пластыка і рэльефы, якія таксама выконваліся па строгіх канонах. Адпаведна ім людзі выяўляліся ў спакойных, поўных велічы і шматзначнай нерухомасці позах. Гэта былі альбо стаячыя фігуры з высунутай уперад левай нагой, альбо сядзячыя — з рукамі, прыціснутымі да торса, ці з рукой, пакладзе-най адной на бядро, а другой — прыціснутай да грудзей. Нягледзячы на кананічнасць скульптуры Старажытнага царства, нелыа адмовіць у рэалістычнасці, імкненні майстроў паказаць чалавека як мага дакладней. Такая асаблівасць тлумачыцца тым, што пластыка была ўвасабленнем двайніка памёршага. Звычайна выявы паліхромныя, прычым тут існавалі кананічныя правілы. Так, цела мужчыны фарбавалі ў некалькі больш цёмны колер, чым цела жанчыны, асобныя часткі твару інкруставаліся рознымі матэрыяламі — гор-ным крышталём, бірузой, сердалікам. Захавалася некалькі выдатных, па-майстэрску выкананых скульптур, у якіх аўтарам удалося перадаць галоўнае ў вобразе чалавека. Вялікай выразнасцю вызначаюцца статуі пісца Каі і вяльможы Каапера (абедзве — сяр. III тыс. да н.э.).

Групу помнікаў скульптуры складаюць творы, што размяшчаліся ў пахавальных памяшканнях. Яны былі разлічаны на сувязь з архітэктурай, для іх характэрны сіметрыя, ураўнаважанасць частак, разлік пераважна на франтальнае ўспрыняцце. Строгасць і ўрачыстасць уласцівы статуі фараона Хефрэна (XXVIII ст. да н.э.). Мадэль у ёй паказана ў выглядзе атлета. Сціснуты; кулак правай рукі, якая ляжыць на калене, быццам падкрэслівае думку аб усемагутнасці і бязмежнай уладзе фараона. Гэтыя ж рысы адрозніваюць выявы не толькі фараона, але і яго прыдворных вяльмож, сваякоў, напрыклад сына фараона Снофру Рахатэпа і яго жонкі Нафрэт, дойліда Хеміўна (абедзве — XXVIII ст. да н.э.).

У эпоху Старажытнага царства для ўпрыгожвання пахавальных храмаў і грабніц ствараліся роспісы і рэльефы. Як правіла, гэта былі шматфігурныя кампазіцыі, у якіх апавядалася аб самых розных баках жыцця: сельскагаспадарчых работах у памесцях, рамесніцкіх майстэрнях, паказваліся сцэны баляў, паляванняў, рыбнай лоўлі, працэсіі з ахвяравальнымі дарамі. Рэльефы, як і круглыя скульптурныя выявы, расфарбоўваліся. Для іх былі характэрны сіметрыя, спакойная рытміка форм, некаторая цяжкаважкасць, што тлумачыцца падпарадкаванасцю пластыкі архітэктурным паверхням. Атрымалі распаўсюджанне два віды рэльефаў — з невысокімі выступаючымі аб’ёмамі і ўрэзанымі ў паверхню формамі. Выдатнымі прыкладамі скульптуры Старажытнага царства з’яўляюцца рэльеф са сцэнай палявання фараона Сахура (Абусір, XXVI ст. да н.э.), выявы з грабніц знатных вяльмож у Сакара: Птахатэпа («Птахатэп за ахвярным сталом»), Ахатэпа («Дастаўка зерня з поля»), Ненхефцікаі («Музыканты на балю»), усе — сяр. III тыс. да н.э.

Насценны жывапіс значна саступае рэльефам у тэхнічных і вобразна-пластычных адносінах. У пахавальных інтэр’ерах дадзенага перыяду ён адыгрывае другарадную ролю.

Развівалася дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, таксама абумоўленае існаваннем замагільнага культу, патрэбай у стварэнні разнастайных рэчаў для вечнага жыцця чалавека. Прыкладное мастацтва вызначаецца значнай разнастайнасцю. Майстры з вялікім густам, тэхнічнай дасканаласцю выраблялі драўляную мэблю, інкруставаную золатам, слановай косцю, зброю, ювелірныя творы з малахіту, бірузы, сердаліку, керамічны і шкляны посуд, тканіны.

Мастацтва Старажытнага царства ў пэўнай ступені адлюстроўвае характар эканамічнага і палітычнага развіцця. Яно сведчыць і аб дастаткова складанай сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, развітых культавых уяўленнях. Асноўныя дасягненні мастацтва дадзенага перыяду будуць мець працяг, вызначаць культуру Егіпта ў наступныя часы.

Сярэдняе царства У канцы XXIII — пачатку XXII ст. да н.э. Егіпет перажывае эканамічны заняпад, час палітычнай нестабільнасці. Неабмежаваная ўлада фараонаў аспрэчваецца правіцелямі (намархамі) номаў. Распад краіны ў канцы XXIII ст. да н.э. на шэраг тэрыторый і аб’яднанне іх у XXI ст. да н.э. пад уладай фіванскіх правіцеляў прыводзяць да ўзнікнення вызначаных мастацкіх школ, нават да змены канонаў у выяўленнях, у будаўніцтве, росту рэалістычных рыс у мастацтве. Гэты перыяд быў названы Сярэднім царствам.

Працэсы, якія закранулі егіпецкую архітэктуру ў XXI—XVIII стст. да н.э., яскрава бачны на прыкладзе храма-пахавальні Ментухатэпа I у Дэйр-эль-Бахры (XXI ст. да н.э.), пабудаванай паблізу сталіцы Фіваў на заходнім беразе Ніла, сярод гор. Пахавальня складалася з дзвюх тэрас, абкружаных калонамі і аб’яднаных палогімі пад’ёмамі (пандусамі), адкрытага двара, часткова высечанага ў скале. Стрыманая, некалькі цяжкаватая архітэктурная пластыка, з густам выкананая і ўключаная ў комплекс круглая скульптура і рэльефы, расфарбоўка сцен у жоўты і сіні колеры стваралі ўражанне строгага, але выразнага гарманічнага адзінства. Комплекс у Дэйр-эль-Бахры стаў прынцыпова важным збудаваннем для егіпецкага дойлідства. Ён паклаў пачатак храмавай архітэктуры чарговага перыяду — Новага царства.

Значнымі зменамі на шляху засваення рэалістычных прыёмаў вызначаецца скульптура Сярэдняга царства. Выявы фараонаў, што ствараліся ў той час, пачалі размяшчаць у храмах ці побач з імі пад адкрытым небам, разам з выявамі багоў, а не хаваць у патаемных месцах, як было раней. У сувязі з гэтым узмацняецца аб’ёмная мадэліроўка твораў, значная ўвага надаецца перадачы індывідуальных якасцей мадэлі. Менавіта такімі рысамі адрозніваюцца статуі Сенурсета III і яго сына Аменемхета III (абедзве — XIX ст. да н.э.). Уладарныя асобы прадстаюць у традыцыйных статычных позах, магутныя фігуры падкрэслена велічныя, але крыху выцягнутыя па прапорцыях. Большая жыццёвасць ва ўвасабленнях фараонаў адлюстравалася ў выяўленні іх у розных узростах. Так, у адной са статуй Аменемхет III паказаны юнаком са зграбным целам, прыгожым маладым тварам.