Сенегамбія і Нігер () — адміністрацыйнае аб'яднанне французскіх уладанняў у Заходняй Афрыцы, створанае ў 1902 годзе з тэрыторый Французскага Судана, якія знаходзіліся пад грамадзянскім кіраваннем. У 1904 годзе было ператворана ў калонію Верхні Сенегал і Нігер.

Нягледзячы на кароткі тэрмін існавання, французскі ўрад паспеў выпусціць для гэтага адміністрацыйнага ўтварэння адмысловыя паштовыя маркі.

Катэгорыя:Гісторыя Сенегала Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Нігера Катэгорыя:Гісторыя Малі Катэгорыя:Гісторыя Францыі Катэгорыя:Каланіяльная Афрыка Катэгорыя:Былыя калоніі Францыі