Чатэм (, на мове марыоры Rekohu) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Чатэм. Плошча — 899 км². Насельніцтва — 600 чал. (2013 г.).

Мае вулканічнае паходжанне. Сфармірованы каля 40 млн гадоў таму. Паверхня пагорыстая. Найвышэйшы пункт — горка Маўнгатэрэ (294 м). Маюцца таксама раўнінныя і забалочаныя нізінныя землі. Большая частка вострава пакрыта лугамі. Вылучаецца вялікая лагуна Тэ-Ванга.

Быў населены продкамі марыоры паміж 1000 і 1500 гг. н. э. Адкрыты 29 лістапада 1791 г. экспедыцыяй Джорджа Ванкувера, названы ў гонар аднаго з караблёў экспедыцыі — «Чатэм».

Асноўныя заняткі насельніцтва — авечкагадоўля і лоў рыбы.

На Чатэме размешчаны адміністрацыйны цэтр астравоў — Уаітангі.

Спасылкі Астравы Чатэм

Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Астравы Новай Зеландыі