__NOTOC__

29 чэрвеня — сто васьмідзясяты (сто восемдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 922: Роберт I стаў каралём заходніх Франкаў. 1298: Адбылася бітва пад Ноймюлем, у якой войска Лівонскага ордэна цалкам разграміла саюзнае рыжска-літоўскае войска. 1424: Жыгімонт Карыбутавіч прыбыў у Прагу, дзе ён быў абраны каралём, і прыняў прычасце па гусіцкаму абраду. 1440: Вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім абраны Казімір Ягелончык. 1880: Францыя далучыла Таіці, каралеўская ўлада на востраве скасавана. 1916: Здзейснены першы палёт самалёта кампаніі «Boeing». 1920: Кароль Іспаніі прысвоіў мадрыдскаму футбольнаму клубу тытул Каралеўскі (па-іспанску: Real), з таго часу існуе клуб «Рэал Мадрыд». 1940: Дэпартацыя з Беларусі асоб, што ўцяклі з нямецкай акупацыйнай зоны; 23 тысячы чалавек выпраўлена ў Сібір і Казахстан. 1941: Савет Народных Камісараў СССР і ЦК ВКП(б) выдалі дырэктыву, у якой заклікалі распачаць падпольную і партызанскую барацьбу ў раёнах, пакінутых Чырвонай арміяй пры адступленні. 1958: У Швецыі скончыўся VI чэмпіянат свету па футболу. У фінальнай гульні паміж зборнымі Бразіліі і Швецыі перамогу атрымала каманда Бразіліі з лікам 5:2. 1984: Уведзена ў эксплуатацыю 1-я лінія Мінскага метрапалітэна. 2007: У ЗША паступіў у продаж першы iPhone.

Нарадзіліся

1136: Петраніла Арагонская, каралева Арагона (пам. 1173) 1318: Юсуф I Мудры, эмір Гранады (пам. 19.9.1354) 1397: Хуан II Бязверны, кароль Арагона і Навары (пам. 20.1.1479) 1482: Марыя Арагонская, каралева Партугаліі (пам. 7.3.1517) 1517: Рэмберт Додунс, батанік і ўрач 1798: Аляксандр Іванавіч Казарскі, рускі ваенны дзеяч, герой руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў (пам. 28.6.1833) 1896: Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст (пам. 13.11.1943) 1899: Вальдэмар Вага, эстонскі гісторык мастацтва 1900: Антуан дэ Сент-Экзюперы, французскі пісьменнік і лётчык (пам. 31.7.1944) 1912: Ральф Абіб, французскі кінарэжысёр, сцэнарыст 1913: Часлаў Будзька, беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, настаўнік (пам. 15.8.1985) 1930: Славамір Мрожак, польскі празаік, драматург, мастак-карыкатурыст 1947: Клод Мантана, французскі мадэльер 1979: Артур Авіла, бразільскі матэматык 2003: Джуд Белінгем, англійскі футбаліст

Памерлі 64/67: Пётр, апостал, першы біскуп рымскі 1252: Абель, кароль Даніі 1834: Аляксандр Эцьен Шарон, французскі музыказнавец. 1871: Ксенафонт Гаворскі, беларускі гісторык, археолаг, выдавец (нар. 1821) 1895: Томас Генры Хакслі, брытанскі заолаг 1934: Эдвард Пякарскі, беларускі этнограф, географ, фалькларыст (нар. 25.10.1858) 1958: Фабіян Ярэміч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (нар. 20.1.1891) 1981: Расел Драйсдэйл, аўстралійскі мастак 1982: П’ер Бальмен, французскі мадэльер 1995: Лана Цёрнер, амерыканская актрыса 2002: Розмары Клуні, амерыканская эстрадная спявачка і актрыса (нар. 1928) 2003: Кэтрын Хепбёрн, кінаактрыса 2015: Ёзэф Масапуст, чэхаславацкі футбаліст 2018: Ірэна Шэвінская, польская лёгкаатлетка 2023: Алан Аркін, амерыканскі акцёр, рэжысёр і сцэнарыст

Святкуюць

Нідэрланды: Дзень ветэранаў Сейшэльскія Астравы: Дзень незалежнасці

629