Яўген Гаўрылавіч Навіцкі ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Я. Г. Навіцкі нарадзіўся ў вёсцы Копцевічы (сучасны Чашніцкі раён Віцебскай вобласці). Скончыў 7 класаў, затым Маскоўскую лётна-тэхнічную школу. У 1933 годзе Мікалаеўскую школу марскіх лётчыкаў Асавіяхіма, атрымаўшы званнеі інструктара-парашутыста і інструктара-лётчыка. Працаваў пілотам авіяцыі Наркамлесу ў Ленінградзе.
З 1941 г. у Ваенна-Марскім Флоце. Прайшоў навучанне ў 3-м ваенна-марскім вучылішчы ва Уладзівастоку. Быў прызначаны лётчыкам 57-га пікіровачна-штурмавога авіяцыйнага палка(з 1943 года 7-ы пікіровачна-штурмавы авіяполк) 8-й бамбардзіровачнай авіяцыйнай брыгады Ваенна-Паветраных сіл Балтыйскага флоту. Удзельнічаў у баях пад Ленінградам, ў Прыбалтыцы, Усходняй Прусіі, Германіі. За час вайны выканаў 72 баявых вылеты на самалёце Іл-2 і 500 на самалёце У-2. Знішчыў і пашкодзіў карабель, 4 транспарты, 6 катараў, кананерскую лодку, 32 танкі і шмат іншай ваеннай тэхнікі і жывой сілы ворага.
Указам Прэзідыума ВС СССР ад 6 сакавіка 1945 г. гвардыі капітану Навіцкаму Яўгену Гаўрылавічу прысвоена званне Героя Савецкага Союза.
Дэмабілізаваны па стану здароўя ў 1946 г. Да 1973 года Я. Г. Навіцкі працаваў у грамадзянскай авіяцыі і на партыйнай рабоце.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» № 5076 Ордэн Леніна Тры ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медалі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Твои герои, Ленинград
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Капітаны СССР