Аляксандр Уладзіміравіч Сарагавец (1971—1995) — удзельнік Першай чачэнскай вайны, Герой Расійскай Федэрацыі, памочнік начальніка разведкі 324-га мотастралковага палка 34-ай мотастралковай дывізіі Уральскай ваеннай акругі, старшы лейтэнант.

Біяграфія Нарадзіўся 7 мая 1971 года ў Ташкенце. Беларус.

Скончыў 8 класаў сярэдняй школы № 209 г. Ташкента (мікрарён Карасу-1). Пасля вучыўся ў ПТВ. Будучы выдатнікам, меў магчымасць без экзаменаў паступіць ў Ташкенцкі політэхнічны інстытут, аднак у выніку абраў шлях ваеннага. У перыяд з 1989 па 1993 гады вучыўся ў Ташкенцкім вышэйшым агульнаваенным камандным вучылішчы імя У. І. Леніна.

Пасля сканчэння ваеннага вучылішча быў скіраваны для праходжання далейшай службы ў Туркестанскую ваенную акругу.

Праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра групы спецыяльнага прызначэння брыгады спецыяльнага прызначэння, намесніка камандзіра роты спецыяльнага прызначэння. У 1994 годзе камандаваў групай спецыяльнага прызначэння асобнай роты спецыяльнага прызначэння Уральскай ваеннай акругі.

18 студзеня 1995 года быў прызначаны памочнікам начальніка разведкі 324-га мотастралковага палка 34-ай мотастралковай дывізіі. Полк быў дыслацыраваны ў Екацярынбургу і рыхтаваўся да адпраўкі ў Чачню. 22 студзеня падраздзяленні 324-га палка прыбылі ў Чачню і размясціліся непадалёку ад сяла Талстой-Юрт. З 23 студзеня Сарагавец прымаў удзел у баявых дзеяннях.

Памёр ад моцнага ранення 15 сакавіка 1995 года ў бітве за мост цераз раку Аргун, размешчанага непадалёку ад сяла Новыя Атагі. Камандаванне 324-га палка хадатайнічала аб прысваенні пасмяротна яму звання «Герой Расійскай Федэрацыі».

Пахаваны ў Ташкенце на Боткінскіх могілках.

У памяць аб Аляксандры ў воінскай часці, дзе ён праходзіў службу, устаноўлены абеліск.

Узнагароды Медаль «За адвагу» (20 красавіка 1995 года); Званне «Герой Расійскай Федэрацыі» (29 студзеня 1997 года).

Спасылкі

Герой Расійскай Федэрацыі Сарагавец Аляксандр Уладзіміравіч на сайце Ташкенцкага вышэйшага агульнаваеннага каманднага вучылішча імя У. І. Леніна Уроки Первой чеченской кампании. Боевые действия 324-го мотострелкового полка в 1995 г. Федеральные силы. Убитые, пленные и пропавшие без вести в 1994-96. 324-й мотострелковый полк

Катэгорыя:Удзельнікі Першай чачэнскай вайны Катэгорыя:Героі Расійскай Федэрацыі