Тэатр Арджэнціна () — адзін з самых вядомых і найстарэйшых рымскіх тэатраў, размешчаны на плошчы Торэ Арджэнціна у Рыме.
Тэатр быў адкрыты 31 студзеня ў 1732 годзе сям'ёй Сфорца Чэзарыні па праекце архітэктара Джэролама Тэадолі (). На сцэне тэатра адбыліся прэм'еры шматлікіх знакамітых італьянскіх опер, так, напрыклад, у 1816 годзе прэм'ера оперы Расіні «Севільскі цырульнік». У будынку дзейнічае музей тэатральнай гісторыі ().
Спасылкі
Тэатры Рыма
Катэгорыя:Тэатры, заснаваныя ў 1732 годзе Катэгорыя:Тэатры Рыма