Палацца Барбара () — два палацы, якія прылягаюць адзін да аднаго ў Венецыі на Гранд-канале ў раёне Сан-Марка. Размяшчаюцца побач з палацца Каваллі-Франкеці.

Былі пабудаваны для сямейства Барбара. Першы з двух палацаў быў пабудаваны ў гатычным стылі ў 1425 годзе, архітэктар Джавані Бон. Другі, у стылі барока быў спраектаваны ў 1694 годзе архітэктарам Антоніа Гаспары.

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў у стары палацца прыязджала шмат вядомых асоб. Сярод госцяў сям’і амерыканскіх мільянераў Кёртысаў з Бостана былі Роберт Браўнінг, Клод Манэ, Джон Сінгер Сарджэнт, Джэймс Уістлер. А пісьменнік Генры Джэймс напісаў у гэтым доме свой твор «Паперы Асперна».

Гл. таксама Спіс палацаў Венецыі

Літаратура Marcello Brusegan. La grande guida dei monumenti di Venezia. Roma, Newton & Compton, 2005. ISBN 88-541-0475-2. Guida d’Italia — Venezia. 3a ed. Milano, Touring Editore, 2007. ISBN 978-88-365-4347-2.

Спасылкі

Барбара Барбара Катэгорыя:Збудаванні Італіі ў гатычным стылі