Андрэа Мелдола (), вядомы як Андрэа Ск'явонэ ці проста Ск'явонэ, гэта значыць «далмацін», «славянін» (, , паміж і 1515, Дзара, Далмацыя — , Венецыя) — італьянскі жывапісец і гравёр венецыянскай школы.
thumb|left|Зварот Святога Паўла, Венецыя thumb|left|Святое сямейства са Святой Кацярынай, 1552, Вена.
Біяграфія і творчасць thumb|right|Вянчанне цёрнам, гравюра Ск'явонэ па карціне Тыцыяна
Сын гарнізоннага камандзіра ў горадзе Дзара (харвац. Задар) у Венецыянскай Далмацыі, сям'я паходзіла з гарадка Мелдола ў Эміліі-Раманьі. Вучыўся ў Дзары і Венецыі. Склаўся пад уплывам Парміджаніна і італьянскага маньерызму, пасля выпрабаваў уздзеянне Тыцыяна і Тынтарэта (некалькі яго карцін прыпісваліся апошняму).
Спадчына
Фрэскі працы Скв'явонэ ў венецыянскім Палацца Дожаў былі ў 1574 знішчаны пажарам. Яго жывапіс і гравюры прадстаўлены ў буйных музеях Еўропы і ЗША, адна з карцін — «Лот з дачкамі» — захоўваецца ў Дзяржаўным Эрмітажы.
Літаратура Fröhlich-Bum L. Andrea Meldolla, genannt Schiavone. Wien: F. Tempsky, 1913 Uvodić A. Andrija Medulić, nazvan Schiavone: dalmatinski slikar XVI. stoljeća Split: Galerije umjetnina Primorske banovine, 1934. Richardson F.L. Andrea Schiavone Oxford: Clarendon Press; New York: Oxford UP, 1980.
Спасылкі
Працы ў музеях свету
Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі Венецыі Катэгорыя:Гравёры Італіі Катэгорыя:Мастакі XVI стагоддзя Катэгорыя:Памерлі ў Венецыі