Венецыянская школа жывапісу — адна з галоўнейшых італьянскіх жывапісных школ. Найбольшае развіццё атрымала ў XІV—XVIІІ стст. Для гэтай школы жывапісу ўласціва перавага маляўнічых пачаткаў, яркіх каларыстычных рашэнняў, дэкаратыўных арнаментаў, паглыбленае валоданне пластычна выразнымі магчымасцямі алейнага жывапісу. На пачатку ў ёй спалучаліся гатычныя і візантыйскія традыцыі. У 15 стагоддзі ўзнікаюць рэнесансныя тэндэнцыі, узмоцненыя фларэнційскім уплывам. Найбольшага росквіту школа дасягнула ў 1-й палове 16 стагоддзя (Джарджонэ, Тыцыян). У 17 стагоддзі школа перажывала спад. Новы яе росквіт выявіўся ў манументальна-дэкаратыўным і жанравым жывапісе (гл. Ведута).

Прадстаўнікі Вылучаюць наступных яркіх прадстаўнікоў школы:

Паала Венецыяна Ларэнца Венецыяна Стэфана дзі Сант Аньезэ Даната Венецыяна Катарына Венецыяна Нікола Семітэкола Якабела Альберэньё Нікола дзі П'етра Якабела дэль Ф'ёрэ Мікеле Джамбона Дзаніна дзі П'етра Якапа Беліні Антоніа Віварыні Барталамеа Віварыні Джэнціле Беліні Джавані Беліні Антанела да Месіна Карла Крывелі Альвізэ Віварыні Ладзара Бастыяні Карпача Чыма да Канельяна Тыцыян Джарджонэ Пальма Векіа Ларэнца Лота Себасцьяна дэль П’ёмба Якапа Басана Тынтарэта Паала Веранезэ Баніфача Веранезэ

Гл. таксама Сіенская школа жывапісу Неапалітанская школа Фларэнційская школа жывапісу Ферарская школа Брэшыянская школа Балонская школа Генуэзская школа Сіенская школа Рымская школа Умбрыйская школа Міланская школа Алейны жывапіс Чынквечэнта

Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997, С.86

Спасылкі

Катэгорыя:Венецыя Катэгорыя:Жывапісныя школы