А́піева даро́га () — самая значная з антычных грамадскіх дарог Рыма, аб’ект Сусветнай спадчыны. Дарога, пракладзеная ў 312 годзе да н.э. пры цэнзары Апіі Клаўдзіі Цэку, праходзіла з Рыма ў Капую, пазней была праведзена да Брундызія. Праз яе было наладжана злучэнне Рыма з Грэцыяй, Егіптам і Малой Азіяй.
Уздоўж Апіевай дарогі размешчана мноства помнікаў: грабніцы і вілы рэспубліканскага і імперскага перыяду, хрысціянскія і іўдзейскія катакомбы, сярэднявечныя вежы і ўмацаванні, часцяком пабудаваныя на руінах рымскіх помнікаў, рэнесансныя і барочныя пабудовы.
Гісторыя Апіева дарога была пабудавана па загаду цэнзара Апія Цэка ў 312 годзе да н.э. у дадатак да пабудаванай у 334 годзе да н.э. Лацінскай дарогі, якая злучала Рым з калоніяй Кальві () каля Капуі.
Рымскі гісторык Ціт Лівій у IX кнізе «Гісторыі ад заснавання горада» () так піша пра гэту падзею:
На гэты год прыпадае і знакамітае цэнзарства Апія Клаўдзія і Гая Плаўція, але Апіеву імені ў памяці нашчадкаў дастаўся шчаслівейшы лёс, таму што ён праклаў дарогу і правёў у горад ваду; здзейсніў ён усё гэта адзін, бо таварыш яго, засаромеўшыся бессаромнай нядобрасумленнасці, з якой былі складзены сенатарскія спісы, склаў з сябе пасаду.
Дыядор піша, што Апій выбрукаваў масіўнымі камянямі вялікую частку (больш за 1000 стадый, гэта значыць, больш за палову агульнай працягласці) названай яго імем дарогі ад Рыма да Капуі, адлегласць паміж якімі складае больш за 1600 стадый, пры гэтым растраціўшы на будаўніцтва амаль усю дзяржаўную казну. Дыядор паказвае на тое, што ўзвышаныя месцы былі скапаны, яры і ўпадзіны зраўнаваны насыпамі. Апіева дарога была пабудавана ў тры асноўныя фазы: IV стагоддзе да н.э.: Першы ўчастак дарогі ў 195 км быў пабудаваны з Рыма да Капуі для ваенных мэт, у дапамогу рымлянам супраць самнітаў. У «De aquaeductibus urbis Romae» («Аб акведуках горада Рыма») рымскі дзяржаўны дзеяч Секст Юлій Францін пісаў, што пасля 30 гадоў вайны з самнітамі цэнзар Апій Клаўдзій Крас, які атрымаў пазней мянушку Цэк (, «Сляпы»), даручыў пабудаваць дарогу ад Капенскай брамы да горада КапуіHeinz, Werner der Antike. Unterwegs im Römischen Reich. — Stuttgart: Theiss, 2003. — ISBN 3-8062-1670-3. Аднак, магчыма, дарога існавала і раней, да Апія Цэка, а заслуга цэнзара складалася ў тым, што ён даў ёй патрэбны кірунак і выбрукаваў яеW. Siebert. Über Appius Claudius Caecus, mit besonderer Berücksichtigung seiner Censur und der des Fabius und Decius. Kassel, 1863.. III стагоддзе да н.э.: Другі невялікі ўчастак быў пракладзены ад Капуі да Беневента (). Паралельна да Беневента ішла Лацінская дарога, якая, магчыма, была пабудавана яшчэ да Апіевай. Рым, такім чынам, умацаваў свае пазіцыі ў Кампаніі. Другая палова II стагоддзя да н.э.: Да 122 гады да н.э. дарога з Беневента была працягнута праз Венузію і Тарэнт да Брундызія. Тым самым Апіева дарога злучыла Рым з Эгнаціевай дарогай на Балканскім паўвостраве і стала найважнейшай дарогай для гандлю таварамі і рабынямі з Усходу.
У 71 годзе да н.э., пасля прыгнечання паўстання Спартака, уздоўж Апіевай дарогі ад Капуі да Рыма былі раскрыжаваны больш за 6 тысяч палонных рабоў.
Значэнне дарогі
Апіева дарога мела важнае ваеннае, культурнае і гандлёвае значэнне. Тэадор Момзен адзначаў яе значэнне ў якасці ваеннай магістралі. Так, першы ўчастак дарогі быў спланаваны і пабудаваны ў 312 годзе да н.э., гэта значыць, падчас другой самніцкай вайны 326 па 304 гадоў да н.э. У вайне супраць Піра і падчас Македонскіх войн (206—168 да н.э.) Апіева дарога таксама служыла для падтрымкі рымлян. Асабліва важным было тое, што падчас будаўніцтва дарогі Апій правёў канал праз Пантыйскія балоты, які асушыў зямлю і спрасціў адпраўленне караблёў з Лацыя ў Тарацыну. З антычнасці дарога мела найважнейшае значэнне, злучаючы Рым з такімі багатымі рэгіёнамі, як Кампанія, Апулія і пазней для развіцця гандлю з Усходам.
Ужо ў старажытнасці Апіева дарога звалася — «царыца дарог» (): пра гэта піша, напрыклад, рымскі паэт Публій Папіній Стацый () у творы «SILVAE» («Лясы»), кніга II: «Appia longarum teritur regina viarum».
Неўзабаве рымляне сталі будаваць уздоўж дарогі манументальныя грабніцы і пышныя помнікі, убранне якіх стала справай прэстыжу. Так, ужо праз 20 гадоў пасля адкрыцця руху па Апіевай дарозе прадстаўнікі рымскага роду Сцыпіёнаў пабудавалі скляпы для пахавання членаў сям’і.
Роля дарогі захоўвалася таксама ў візантыйскі перыяд, як злучэнне Рыма з Новым Рымам, Канстанцінопалем. Пры імператарах Дыяклетыяне, Максенцыі, Канстанціне, Валентыніяне некаторыя ўчасткі Апіевай дарогі былі адноўлены і абноўлены.
Яшчэ ў 536 годзе візантыйскі гістарыёграф Пракоп, захоплены яе структурай і старажытнасцю, з захапленнем апісваў дарогуПракоп Кесарыйскі. Вайна з готамі 5, 14.. Кароль остготаў Тэадорых Вялікі ў пачатку VI стагоддзя загадаў правесці рамонтныя працы на дарозе і затым выкарыстоўваў яе для наступу войскаў на Рым у 536 годзе.
У Сярэднявеччы значэнне дарогі ў якасці гандлёвага і транспартнага маршруту пачало змяншацца, яна выкарыстоўвалася паломнікамі, якія вандравалі да катакомбаў, базілікі святога Себасцьяна, падарожнічаючы далей да порта Брундызій, каб затым адправіцца да Святой зямлі. У катакомбах на Апіевай дарозе былі пахаваны шматлікія хрысціянскія святыя і мучанікі, напрыклад, святы Себасцьян, Папа Рымскі Калікст. Захаваліся даведнікі (, 638—642 года) для паломнікаў, у якіх азначаны шлях да святынь на Апіевай дарозе.
У IX—X стагоддзях Ватыкану належалі буйныя зямельныя ўгоддзі ўздоўж дарогі, аднак, помнікі паступова падупадалі пад уздзеяннем пагодных умоў і рук чалавека: на дарозе праходзіў збор будаўнічага матэрыялу — каменных блокаў, першым чынам траверціну — для будаўніцтва новых будынкаў. У XI стагоддзі царква пачала перадаваць уладанні ў рукі сем’яў рымскіх баронаў і графаў. Так, графы Тускуланскія ператварылі грабніцу Цэцыліі Метэлы ў частку крэпасці. У 1300 годзе Баніфацый VIII Каэтані аддаў гэту крэпасць сваёй сям’і, прадстаўнікі якой увялі высокія дарожныя падаткі на тавары і падарожнікаў, так што стаў выкарыстоўвацца іншы маршрут у Рым: праз Новую Апіеву дарогу () і браму Сан-Джавані.
У канцы XVI стагоддзя Рыгор XIII загадаў пакласці пакрыццё на Appia Nuova, тым самым выцесніўшы старую Апіеву дарогу, якая стала звычайнай прыгараднай дарогай. У канцы XVII стагоддзя Інакенцій XII пабудаваў дарогу, якая злучала дзве Апіевы дарогі: Appia Pignatelli. Астатнія помнікі працягвалі падвяргацца далейшаму дэмантажу. Да канца XVIII стагоддзя Апіева дарога заставалася недаступнай для праезду. Цікавасць да раскопак на дарозе прыйшла з «модай» паляваць на рэшткі святых і мучанікаў і пастаўляць артэфакты ў музеі і калекцыі па ўсёй Еўропе. На частцы Апіевай дарогі ў XIX стагоддзі, калі яе расчышчалі па загадзе Папы Пія VI, археолагамі праводзіліся раскопкі.
У 2024 годзе ЮНЕСКА ўнесла Апіеву дарогу ў Спіс сусветнай спадчыны.
Маршрут дарогі
Via Appia пачыналася ля Капенскай брамы () Сервіевай сцяны, менавіта з гэтага месца пачынаўся адлік мільных камянёў. Пасля будаўніцтва Аўрэліянавай сцяны частка Апіевай дарогі апынулася ў межах горада. Далей дарога праходзіла да рымскай брамы святога Себасцьяна (, раней ) Аўрэліянавай сцены, 90 км прамой дарогі да Тарацыны, агінаючы з поўдня гару Альбана, перасякала Пантыйскія балоты. Апошнія 28 кіламетраў ішлі паралельна дрэнажным каналам, што дазваляла працягваць альтэрнатыўны маршрут на лодцы, возе ці на каню.
Маршрут дарогі праходзіў праз наступныя гарады: Арыцыя (), Апіеў форум (), Тарацына (), затым праз Фундзі (), Формія (), Мінтурна (), Сінуэса (), Казілін (, (сучасная Капуя), (старажытная) Капуя (, сёння Санта Марыя Капуа Ветэрэ, ). Другі ўчастак, пракладзены пазней, ішоў ад Капуі праз Беневент (), Венузію (), якая стала рымскай калоніяй, з канчатковай паразай Тарэнта (), і Тарэнт, з паразай месапаў, Урыя () і да Брундызія () у Апуліі.
Імператар Траян загадаў пракласці карацейшую дарогу (Траянава дарога, ) ад Беневента да Брундызія праз Барыум, якая скараціла час у дарозе да 13-14 дзён (вандраванне па Апіевай дарозе доўжылася да 15 дзён).
Апіева дарога мела адгалінаванні, якія злучалі яе з іншымі вялікімі дарогамі, такімі, як via Domitiana (перасякаліся ў горада Сінуэса, далей ішла на поўдзень да Неапаля), via Setina, яка злучала Апіеву дарогу і горад Сетыя (); Кампанская дарога з Капуі ў Кума (); via Aquillia, яка пачыналася ў Капуі ў Салерна (); via Minucia аб’ядноўвала Via Valeria і via Aquillia і перасякала Апіеву дарогу і Лацінскую дарогу.
У рысе горада Рыма дарога сёння завецца Старой Апіевай дарогай (), для адрознення ад Новай Апіевай дарогі (), пабудаванай у 1780-х гадах паміж Рымам і возерам Альбана, і Віа Апія Піньятэлі , пабудаванай каля 1700 года пры Папе Інакенціі XII для злучэння старой і новай Апіевых дарог.
Будова дарогі
Выдаткі на будаўніцтва і ўтрыманне дарог складалі велізарныя сумы. Так, надпіс на таблічцы, выяўленай на Апіевай дарозе, сведчыць пра правядзенне прац пры імператары Адрыяне: частку выдаткаў аплаціў імператар, іншую частку — жыхары прылеглых паселішчаў. Па падліках вучоных, выдаткі на мілю склалі ў сярэднім каля 109 тысяч сестэрцыяў (для параўнання: хлеб у 75 годзе да н.э. каштаваў ад дзвюх да трох сестэрцыяў, а ў I стагоддзі н.э. 600 сестэрцыяў за рабыню лічыліся таннай платай).
Падмурак дарогі быў выбрукаваны часанымі камянямі (з шэрага вулканічнага базальту — , ), якія ўкладвалі на пласт галькі і цэменту. Шырыня (да 4 метраў) дазваляла раз’ехацца двум конным экіпажам, па баках дарогі ішлі падобныя да тратуараў узвышэнні і глыбокія канавы для сцёку дажджавой вады.
Аднак у адным з лістоў брату Цыцэрон паведамляе, што падчас паводак дарогу блізка ад храма Марса залівала вадой, а ў іншым папярэджвае аб небяспецы замерзнуць «у нізінах Апіевай дарогі».
На вызначанай адлегласці адна ад адной знаходзіліся дарожныя станцыі, якія служылі месцам адпачынку для падарожнікаў. Адну з іх — «Тры харчэўні» (), размешчаную ў 45 кіламетрах ад Рыма, неаднаразова згадвае Цыцэрон у лістах і ў іншых сваіх творах. Гэта ж станцыя, названая ў сінадальным перакладзе «Тры гасцініцы», згадваецца ў Дзеяннях святых апосталаў ().
Праз кожную рымскую мілю (1478 метраў) стаяў мільны слуп (), які пазначаў адлегласць і з указаннем імя імператара, які кіраваў на той момант. Слуп першай мілі Апіевай дарогі цяпер заменены на копію, астатнія слупы не захаваліся. Кожныя 10 міль былі абсталяваны месцамі для адпачынку. Дзве мармуровыя калоны ў Брундызіі, збудаваныя ў II стагоддзі, пазначалі канец дарогі. Цяпер у порце горада знаходзіцца толькі адна з іх (19 метраў у вышыню), упрыгожаная выявамі Юпітэра, Нептуна, Марса і васьмі трытонаў, другая была перанесена ў 1666 годзе ў горад Лечэ і выкарыстоўвалася як чумны слуп.
Помнікі ўздоўж дарогі
Агульная характарыстыка
Рымскі закон забараняў пахаванні ў межах горада, таму для пахаванняў рымляне выкарыстоўвалі буйныя дарогі, які вядуць з Рыма. Большасць помнікаў на Апіевай дарозе была збудавана ў II стагоддзі пасля таго, як замест рымскай традыцыі спальвання целаў памерлых (перш на Апіевай дарозе з’яўляліся калумбарыі з урнамі), заможныя грамадзяне пачалі хаваць целы ў зямлі. Так, некалькі кіламетраў Апіевай дарогі выкарыстоўваліся для пабудовы грабніц і помнікаў (асабліва на адрэзку Рым — Беневент), што давала магчымасць жыхарам Рыма паказаць сваё багацце і становішча ў грамадстве. Кошт участкаў зямлі ля пачатку грамадскіх дарог (), якія злучалі паміж сабой найбольш буйныя гарады, быў высокі, некаторыя наогул не прызначаліся для продажу, таму чым бліжэй пахаванне знаходзілася да гарадской брамы, тым больш паважаны быў гаспадар участкаPoeschel, Sabine Rom. Kunst und Geschichte von der Antike bis zur Gegenwart. — Munchen: Artemis, 1990. — ISBN 3-7608-0789-5. Сенат спрабаваў спыніць залішняе ўпрыгожванне пахаванняў, аднак закон не змог супрацьстаяць традыцыям рымлян. Да грабніц адносіліся нішы для урнаў з прахам (з II стагоддзя часцей саркафагі), каменныя лавы і крэслы, сцены былі абтынкованы і распісаны.
Сярод відаў пахаванняў, якія сустракаюцца на Апіевай дарозе, вылучаюцца наступныя: