Кейптаўнскі ўніверсітэт (таксама Універсітэт Кейптаўна; англ. University of Cape Town - UCT, афрыкаанс Universiteit van Kaapstad) — адна з вядучых вышэйшых навучальных устаноў у Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, знаходзіцца ў Кейптаўне.

Гісторыя 1 кастрычніка 1829 быў заснаваны Паўднёваафрыканскі каледж, які лічыцца непасрэдным папярэднікам універсітэта. У сучасным выглядзе ўніверсітэт утварыўся ў 1874 годзе пасля вылучэння яго са складу каледжа. У сярэдзіне XX стагоддзя ўніверсітэт быў адным з цэнтраў ліберальнай апазіцыі сістэме апартэіду. Канцлерам (фармальным кіраўніком універсітэта) з 1999 года з'яўляецца Грас Машэл, жонка Нельсана Мандэлы.

Структура У цяперашні час ва ўніверсітэце дзейнічае 6 факультэтаў:

Гуманітарны факультэт; Прыродазнаўчы факультэт; Інжынерны факультэт; Камерцыйны факультэт; Факультэт навук пра здароўе; Юрыдычны факультэт.

Выбітныя выпускнікі Алан Кормак Джон Максвел Кутзее Макс Тэйлер Генры Маркрам Крыніцы

Катэгорыя:Кейптаўн Катэгорыя:Універсітэты ПАР Катэгорыя:З’явіліся ў 1829 годзе