Адзінаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША была ратыфікавана 7 лютага 1795 г. Размяжоўвае судовыя паўнамоцтвы федэральных інстанцый і судовых устаноў узроўню асобных штатаў. Прыняцце гэтай папраўкі звязана з барацьбой штатаў за самастойнасць ад федэральнага цэнтра.

Тэкст папраўкі

Судовая ўлада Злучаных Штатаў не павінна распаўсюджвацца на якое-небудзь пазоўнае выкананне, заснаванае на агульным праве ці праве справядлівасці, якое ўзбуджана або вядзецца супраць аднаго са штатаў грамадзянамі іншага штата, або грамадзянамі ці падданымі якой-небудзь замежнай дзяржавы.

Спасылкі Папраўкі да Канстытуцыі ЗША А. Берастоўскі і інш. Гісторыя ЗША ў дакументах: Пераклады на беларускую Мн., 2014 Андрэй Берастоўскі. Гісторыя ЗША ў апавяданнях і дакументах. Мінск: выдавец А. М. Вараксін, 2019. 176 с.

Катэгорыя:Папраўкі да Канстытуцыі ЗША Катэгорыя:Правы чалавека ў ЗША