Пётр Якаўлевіч Чаадаеў (; 7 чэрвеня 1794, Масква — 14 (26) красавіка 1856, Масква) — рускі філосаф (па ўласнай ацэнцы — «хрысціянскі філосаф») і публіцыст, абвешчаны ўрадам "вар'ятам" за свае творы, у якіх рэзка крытыкаваў рэчаіснасць рускага жыцця. Яго працы былі забароненыя да публікацыі ў імператарскай Расіі.
У 1829—1831 стварае свой галоўны твор — «Філасафічныя лісты». Публікацыя першага з іх у часопісе «Тэлескоп» ў 1836 годзе выклікала рэзкую незадаволенасць уладаў з-за выяўленага ў ім горкага абурэння з нагоды адлучэння Расіі ад «сусветнага выхавання чалавечага роду», духоўнага застою, якое перашкаджае выкананню наканаванай звыш гістарычнай місіі. Часопіс быў зачынены, а Чаадаеў — абвешчаны вар'ятам. Пасля гэтага на працягу амаль 20 гадоў у Расіі была забароненая рэгістрацыя новых перыядычных выданняў. Выдаўцы газет і часопісаў, губляючы цікавасць ці эканамічныя магчымасці для працягу іх выпуску, часта перапрадавалі правы іншым выдаўцам. А літаратурна-грамадскія часопісы засноўваліся фармальна як неперыядычныя альманахі.
Літаратура БЭ ў 18 тамах. Т.17, Мн., 2002, С.200
Спасылкі
Катэгорыя:Масоны Расіі Катэгорыя:Выпускнікі МДУ Катэгорыя:Філосафы Расійскай імперыі Катэгорыя:Філосафы Расіі Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Постаці Пушкіна Катэгорыя:Члены Маскоўскага Англійскага клуба да 1917 года Катэгорыя:Пахаваныя на Данскіх могілках Катэгорыя:Прататыпы літаратурных персанажаў