Метлюжок (Poa) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых.

Адрозніваецца каля 300 відаў. Пашыраны ва ўмераных і халодных паясах, у горных раёнах тропікаў. На Беларусі 9 дзікарослых відаў, у т.л. метлюжок аднагадовы, балотны, вузкалісты, звычайны, метлюжок лугавы, лясны, сплюшчаны; ітрадукаваны метлюжок альпійскі. Трапляюцца на лугах, узлесках, сярод хмызняку, абапал дарог.

Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 100 см з паўзучымі падземнымі парасткамі ці без іх. Утвараюць дзярніны. Лісце вузкалінейнае, пляскатае. Каласкі з 2—5 (8) кветкамі ў раскідзістай і даволі густой мяцёлцы. Плод — зярняўка. Многія віды кармавыя расліны, уведзены ў культуру.

Віды Род уключае больш за 530 відаўThe Plant List: Poa. Некаторыя з відаў роду Метлюжок:

Літаратура Метлюжок // БЭ ў 18 т. Т. 10. — Мн.: БелЭн, 2000.