Саламяны мост ( — адзін з мастоў Венецыі праз Палацавы канал — Рыа ды Палацыа.

Знаходзіцца злева ад Палаца Дожаў. Назва моста звязана альбо з прычалам, да якога прышвартоўвалася баржа, якія прывозіла салому для турмаў, альбо з хаткай гандляра саломай, якая стаяла на гэтым месцы.

Мост быў пабудаваны ў 1360 годзе і пашыраны ў XIX стагоддзі. З гэтага месца адкрываецца хвалюючая карціна змрочнага Палацавага канала з мостам Уздыхаў, якія злучаюць Палац Дожаў з будынкам XVI стагоддзя Новых турмаў.

Гл. таксама Спіс мастоў Венецыі

Катэгорыя:Масты Венецыі Катэгорыя:Масты Італіі Катэгорыя:З'явіліся ў 1360 годзе